МІНСК, 12 лют — Sputnik. Выстава "Усё жыццё ў адным ровары" адкрыецца 18 лютага. Гісторыі экспазіцыі апавядаюць пра эпоху ХIХ — ХХ стст. ва ўсіх аспектах жыцця сельскіх жыхароў і гараджан. Экспанаты з'яўляюцца жывым сведчаннем рамёстваў, якія некалі былі трансфармаваны ў маленькія і буйныя вытворчасці і паглынутыя машынамі і станкамі.
Выстава адлюстроўвае сродкі руху і поўны вытворчы цыкл пекара, цырульніка, святара, ветэрынара, настаўніка, прадаўца рыбы, малочніка, клоўна, хуткую дапамогу, пажарнага, пісара, перасоўны кінатэатр, краўца, пчаляра, ганчара, старызніка, сантэхніка і некаторых іншых.
Усе гэтыя прафесіі існавалі заўсёды, але менавіта ровар змог зрабіць працу рамесніка і работніка сацыяльных службаў больш даступнай і мабільнай.
"Ровар з'явіўся прыступкай ў тэхналагічным працэсе, а наша выстава дэманструе гісторыю кожнага ровара тых часоў", — кажуць арганізатары выставы.
Сёння мы маем магчымасць убачыць поўны збор і пазнаёміцца з ладам жыцця і філасофіяй рамёстваў.
Усе ровары былі сабраны Маўрыцыо Ўрбінаці, прыватным калекцыянерам з Рыміні (Італія). Дзякуючы сваёй даўняй любові да ровара, Маўрыцыо на працягу сарака гадоў літаральна быў апантаны пошукам і набыццём транспарта, "які сыходзіць з жыцця".
Кожны ровар аўтэнтычны. На выставе "Усё жыццё ў адным ровары" прадстаўлены толькі арыгінальныя экспанаты і ўзрост самога "маладога" ровара больш за 60 гадоў.