Аматараў фэнтезі заклікаюць прагаласаваць за “Хронікі Нарніі” рублём

© Flickr / Nick Kenrick"Хронікі Нарніі"
Хронікі Нарніі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускамоўны варыянт кнігі можа быць выдадзены пры наяўнасці фінансавай падтрымкі – вядзецца збор грошай.

МІНСК, 12 лют — Sputnik. "Хронікі Нарніі" могуць быць выдадзеныя па-беларуску — зараз ініцыятары выдання шукаюць падтрымкі грамадства.

"Мы вельмі любім гэтую кнігу, а таму пераклалі першую частку — "Пляменнік Чараўніка" — на беларускую мову і збіраемся выдаць яе. Пераклад зроблены з любоў'ю да арыгінала і беларускай мовы. Вокладку ствараў адзін з лепшых беларускіх ілюстратараў — Раман Сустаў. Для ілюстравання самой кнігі мы выкарысталі арыгінальныя малюнкі, зробленыя па замове Клайва Л'юіса Паўлінай Бэйнс", — распавядаюць самі ініцыятары выдання беларускамоўных "Хронік".

Кніга будзе выдадзеная накладам у 2000 экзэпляраў. Акрамя таго, да выдання "Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка" мы плануюць дадаць выпуск аднайменнай аўдыёкнігі, у агучцы найлепшых беларускіх акцёраў.

Аддаць свій голас за праект можна на Talaka.by.

Стужка навiн
0