МПЗ: увядзенне падатку на мабільную сувязь – чуткі

© PixabayМабільны тэлефон
Мабільны тэлефон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падатковае ведамства не выступала з ініцыятывамі аб увядзенні дадатковых падаткаў і павышэнні ставак акцызаў на тытунь і алкаголь.

МІНСК, 13 лют — Sputnik. Першы намеснік міністра па падатках і зборах Ігар Клепча назваў чуткамі інфармацыю аб увядзенні новых падаткаў, у тым ліку падатку на мабільную сувязь.

"Што тычыцца чутак аб увядзенні падаткаў — гэта чуткі", — сказаў Клепча у пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Такім чынам ён адказаў на пытанне аб тым, наколькі дакладная інфармацыя аб увядзенні новых падаткаў і ў тым ліку падатку на мабільную сувязь. Клепча нагадаў, што за падатковую палітыку ў Беларусі адказвае міністэрства фінансаў.

Каментуючы нядаўнія публікацыі беларускіх СМІ аб тым, што ў Беларусі з 1 сакавіка плануецца павышэнне ставак акцызаў на тытунёвую і алкагольную прадукцыю, а таксама ставак акцызаў на нафтапрадукты, Клепча падкрэсліў: "Гэта іх кампетэнцыя (Мінфіна — Sputnik). Такіх ініцыятыў і такіх дакументаў у нас няма", — сказаў ён.

Стужка навiн
0