МПС сабрала больш 30 мільярдаў з казіно

© Flickr / Craig HatfieldРулетка в казино
Рулетка в казино - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За мінулы год колькасць ігральных устаноў скарацілася, затое больш стала букмекерскіх кантор.

МІНСК, 12 лют — Sputnik. Больш за 31 мільярды рублёў падаходнага падатку з выйгрышаў у азартныя гульні паступіла ў бюджэт Беларусі за студзень, паведаміў першы намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі Ігар Клепча.

У Беларусі з 2016 года ўведзена выплата падаходнага падатку з выйгрышаў у азартныя гульні як у казіно, так і пры ўдзеле ў азартных інтэрнэт-гульнях.

"За кошт выкарыстання сістэмы кантролю ў сферы ігральнага бізнесу ад арганізатараў азартных гульняў бюджэт (за 2015 год — Sputnik) дадаткова атрымаў 120 мільярдаў рублёў. Ад увядзення з бягучага года стаўкі падаходнага падатку ў памеры 4% з выйгрышаў ўжо ў студзені паступіла больш за 31 мільярдаў рублёў ", — сказаў Клепча у пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Адным словам, можна, гуляючы, дапамагаць дзяржаўнай скарбніцы.

Стужка навiн
0