МІНСК, 15 лют — Sputnik. Прыгодніцкая драма "Выжыўшы" была названая лепшым фільмам на цырымоніі ўручэння прэміі Брытанскай акадэміі кіно- і тэлемастацтва (BAFTA), таксама ўзнагароды атрымалі выканаўца галоўнай ролі Леанарда Ды Капрыа і рэжысёр Алехандро Гансалес Іньярыту.
Мексіканскі рэжысёр, прымаючы ўзнагароду, прызнаўся, што не можа паверыць у свой поспех і асабліва цёпла падзякаваў Ды Капрыа за яго талент, адданасць і смеласць.
У спіс прэтэндэнтаў на званне лепшага фільма 2015 году ўваходзілі таксама "Кэрал", "Шпіёнскі мост", "Гульня на паніжэнне" і "У цэнтры ўвагі".
Прэміі за лепшую жаночую ролю была ўдастоена 26-гадовая Бры Ларсан — за фільм "Пакой". Фільм апавядае гісторыю выкрадзенай жанчыны, якая жыве ў пакоі з маленькім сынам, які за пяць гадоў свайго жыцця не бачыў нічога, акрамя гэтага пакоя.
Лепшай жаночай роляй другога плана была прызнана работа Кейт Уінслет у фільме-біяграфіі заснавальніка Apple "Стыў Джобс".
Прэмію за лепшую мужчынскую ролю другога плана атрымаў Марк Райлэнс за "Шпіёнскі мост".
Лепшым дакументальным фільмам прызнана біяграфія спявачкі Эмі Уайнхаўс "Эмі".