Выстава сцэнічнага касцюма адкрыецца ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоСцены из оперы "Царская невеста" Большого театра оперы и балета Беларуси
Сцены из оперы Царская невеста Большого театра оперы и балета Беларуси - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Касцюмы распрацавала мастачка Тэатра оперы і балета Кацярына Булгакава.

МІНСК, 15 лют — Sputnik. Урачыстае адкрыццё выставы сцэнічнага касцюма і графікі Кацярыны Булгаковой, на якой будуць прадстаўлены эскізы касцюмаў, фатаграфіі сцэн са спектакляў, тэатральныя касцюмы да опер "Аіда", "Набука" Дж. Вердзі, балета "Сем прыгажунь" К. Караева, пройдзе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Выстава адкрыецца 16 лютага ў 18.00 і працягнецца да 5 сакавіка.

Кацярына Булгакава нарадзілася ў Менску ў сям'і вядомых мастакоў Булгакава. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, першую адукацыю атрымала па спецыяльнасці "Габелены і мадэляванне касцюма", другую — "Сцэнічнае і экраннае мастацтва". Першы спектакль, касцюмы для якога падрыхтавала маладая мастачка — балет "Штраусіана" І. Штрауса ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. Пасля яна працавала ў Беларускім дзяржаўным цырку мастаком-пастаноўшчыкам навагодніх праграм.

З 2002 года Кацярына Булгакава працуе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

У Вялікім тэатры Беларусі Кацярына Булгакава падрыхтавала касцюмы да спектакляў: "Набука" і "Аіда" Дж. Вердзі, "Штраусіана" І. Штрауса, "Пахіта" Л. Мінкуса, "Сем прыгажунь" К. Караева, "Хто я?" С. Картэса, "Фестываль кветак у Чинзано" І. Хельсгейма, "Па дэ катрены" Ц.Пуни.

Кацярына Булгакава з'яўляецца аўтарам шэрагу дызайнерскіх калекцый адзення. Прымала ўдзел у конкурсе "Белая амфара" у Віцебску, дзе прадставіла сваю калекцыю сукенак і касцюмаў "Уваскрасенне", за якую атрымала званне лаўрэата. Самыя яркія яе калекцыі: дыпломная работа "Адраджэнне", "Салата для чыстых вегетарыянцаў", "Горад".

Стужка навiн
0