МІНСК, 15 лют — Sputnik. Прэзентацыя другога нумара гадавіка "Вілейскі павет" — гісторыка-краязнаўчага гадавіка, прысвечанага канкрэтнаму рэгіёну — пройдзе ў кнігарне "Галіяфы". Гадавік прысвечаны сучаснаму Вілейскаму раёну і тэрыторыям, якія ў розныя часы ўваходзілі ў межы Вілейскага староства, Вілейскага павета, Вілейскай вобласці. Гэты зборнік — выдатная пляцоўка для даследчыкаў, што дае магчымасць падзяліцца вынікамі сваёй працы.
У прэзентацыі бяруць удзел гісторык літаратуры Віктар Жыбуль, паэт Усевалад Сцебурака, укладальнік гадавіка Сяргей Макарэвіч.
Імпрэза пройдзе ў кнігарне "Галіяфы" (вул. Старавіленская, 6) у 18:30.
Першы гадавік распавядаў пра паўстанне Каліноўскага ў Вілейскім павеце; злачынствы лясных бандытаў падчас Другой сусветнай вайны ды пра шмат шмат чаго іншага.