Відэа

“Каханне не павіннае раніць” – танцавальны флэшмоб

Падпісацца
Флэшмоб супраць гвалту ў адносінах да жанчын прайшоў 14 лютага ў сталічным кінатэатры "Перамога". Глядзіце на відэа, як беларусы прынялі сусветную эстафету One Billion Rising.

One Billion Rising (Адзін мільярд паўстаўшых) — гэта сусветная танцавальная кампанія, якая праходзіць у 190 краінах свету, у яе рамках праходзіць больш за 13 000 розных мерапрыемстваў. Рэспубліка Беларусь упершыню далучылася да міжнароднага руху ў 2016 годзе.

Паводле інфармацыі арганізатараў сусветнай кампаніі, больш за мільярд жанчын і дзяўчынак сутыкаюцца з гвалтам. 14 лютага — Дзень усіх закаханых — не выключэнне, у гэты дзень гвалт не спыняецца, ён становіцца яшчэ больш зневажальным.

Стужка навiн
0