Аматарам аўтарэфлексіі: інтэрв’ю з лідэрам праекта “Акультыст”

© Photo : Сяргей ПятроўПраект "Акультыст"
Праект Акультыст - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лідар праекта “Акультыст” рэп-выканаўца Сяргей Шабалціеў распавёў для Sputnik пра катэгорыі самавызначэння і развіцця, пра сумяшчэнне працы школьнага выкладчыка з музыкай і пра адносіны да палітыкі “змагання за слухача”.

Алена Васільева, Sputnik

У суполцы праекта "Акультыст" у сацсетках - крыху меней за 200 падпішчыкаў, хоць тэматыка тутэйшых трэкаў відавочна ахоплівае куды больш за дзве сотні людзей. Лідэр праекта — школьны выкладчык, прафесійны музыка, чый шлях да музыкі распачаўся ў музычнай школе, у класе баяна. Цяпер ён запісвае трэкі пра вечны пошук сябе і мэты, "адчуванне сябе іншапланетнікам" і іншыя добра вядомыя аматарам аўтарэфлексіі тэмы. Карэспандэнт Sputnik пагутарыла з Сяргеем Шабалціевым пра звышмэты музыкі і суадноснасць катэгорый "меркаванне большасці" і "сумлення".

- Тэксты вашых трэкаў відавочна вострасацыяльныя. Чаму для таго, каб даносіць свае ідэі, вы абралі менавіта такі музычны напрамак?

— Я не абіраў гэты стыль — я, калі казаць дакладней, прыйшоў да яго. Пачалося ўсё з таго, што мне купілі баян. Я выявіў той факт, што магу складаць уласныя музычныя творы, а падчас пераходнага ўзросту народныя інструменты сталі менш цікавыя, пачаў асвойваць гуказапісвальныя праграмы і пісаць аркестравыя партыі. У той жа час арганізавалі сваю першую музычную групу, купіў сінтэзатар і панеслася. Затым былі яшчэ групы, новыя стылі — у асноўным цяжкая музыка з элементамі фольку. Пісаў партыі для скрыпкі, флейты і сінтэзатара, а таксама тэксты.

Гралі дзеля задавальнення, але з калектывамі былі і свае праблемы. Я не адчуваў магчымасці поўна раскрыцца ў ім, а праблемы характараў одцягвалі не ў той стэп і перашкаджалі расці творча. Адным словам, не было канчатковага выніку, і я проста прыкінуў, што ж я ўмею рабіць ад пачатку да канца — пісаць тэксты, пісаць музыку, і абсалютна не ўмею спяваць. Вось і адказ — рэчытатыў.

- Якія водгукі ад публікі? Ці гатовая яна спажываць такую тэматыку?

— Мая творчасць прадугледжвае тое, што слухачоў будзе адносна няшмат. Я раблю тое, што раблю не для кагосьці, а для сябе. І думаю, любы творчы чалавек паступае таксама. Карціны выстаўляюцца для аўдыторыі, але таму толькі, што мастак не можа стрымліваць іх у сабе. А той мастак, хто малюе карціны на заказ — не ўкладвае ў іх душу, дзеля яго тое толькі праца. Але і да такіх трэба паставіцца з доляй павагі.

Нягледзячы на невялікую аўдыторыі, водгукі ёсць, і для мяне яны важныя. Праблем у сучаснасці процьма, але не пра ўсе варта пісаць, пра многія ужо дастаткова напісана, а некаторыя ад іх абмеркавання не знікаюць як правіла. Мяне важнай падаецца праблема развіцця чалавека, самавызначэння і самапазнання.

Таму і працую выкладчыкам. Я даю людзям свой погляд на тыя ці іншыя рэчы у незвычайнай форме. Але я не спрабую іх змяніць, яны самі досыць свядомыя для гэтага і жывуць сваім жыццём. Я толькі паказваю адзін з бакоў цыліндра, нехта пакажа іншы бок, і рана ці позна чалавек зразумее, што гэта не круг і не квадрат.

- Як абіраеце тэмы для рэлізаў?

Тэмы я падбіраю, як і любая творчая асоба, спантанна. Звычайна з'яўляюцца тэксты, а так як яны напісаныя ў пэўны перыяд жыцця і поглядаў, дык і аб'ядноўваць іх тэматычна не прыходзіцца. застаецца толькі "склеіць'' іх стылёвай апрацоўкай музыкі, настроем і канцэпцыяй. Сіла — у дробязях.

- Вы — прафесійны музыка, ці абавязковая гэта ўмова для дасягнення поспеху? Па праўдзе: адносіцеся з непрыязнасцю да тых, хто намагаецца займацца музыкай без належнай адукацыі?

— Я лічу, мець музычную адукацыю не абавязкова — трэба проста чуць музыку і знайсці магчымасць праецыраваць яе на рэальнасць. Тысячы таленавітых музыкаў мінулага і сучаснасці — добры таму доказ.

© Photo : Сяргей ПятроўВокладка альбома "Допельгангер"
Вокладка альбома Допельгангер - Sputnik Беларусь
Вокладка альбома "Допельгангер"

- Адкуль узнікла ідэя запісаць альбом "Допельгангер"?

— "Допельгангер" — гэта сімвал дваякасці і бесперапыннай змены, якую нельга прадухіліць. Чалавек заўсёды ваюе з самім сабой з прычыны прынцыпаў, маралі, ідэалогіі, сквапнасці. Допельгангер — гэта нешта накшталт пагранічнага стану Шопенгауера, дзе ты альбо зменіш сябе, альбо знікнеш як істота. Ясенін не змог здрадзіць сваім прынцыпам, іншыя змаглі — гэта і ёсць уся сутнасць альбома, мяняцца ці стаяць на сваім, зламацца ці сагнуцца. Кожны так ці інакш праходзіць праз гэты выбар кожны дзень. Мая задумка была не ў тым, каб паказаць, хто мае рацыю, а хто робіць памылку. Хутчэй наадварот — даць зразумець, што мерай з'яўляецца альбо меркаванне іншых, альбо сумленне і прынцыпы. Паміж імі і трэба рабіць выбар, каб заставацца чалавекам.

- Складваецца ўражанне, што ў Беларусі рэп-культура вельмі разрозненая — ёсць беларускамоўныя выканаўцы, якія чытаюць палітычныя тэксты, ёсць папулярныя ў Расіі выканаўцы — з жыццёвымі трэкамі. Дзе вы бачыце сваю нішу?

— Знаходжу сябе як чалавек творчы, але абсалютна не знаходжу сябе чалавекам публічным. Людзі, якія спрабуюць лезці ў палітыку толькі з воклічамі аб тым, як усё дрэнна, на мой погляд не шмат чаго зменяць. Рабі, што выбраў, гуляй у гэтую гульню па правілах і змяняй лад жыцця ў лепшы бок. А калі не можаш, тады не бачу сэнсу спрабаваць сябе на палітычнай ніве.

Музыка павінна змяняць чалавека а не ўклад жыцця. Чалавек памяняе яго самастойна, калі зменяцца ідэалы ўнутры, або з'явіцца падстава. Я не думаю пра Расію, беларускай мове ці палітыцы калі пішу. я думаю пра тое, што мне хочацца перадаць у тэксце, ад якіх думак хочацца пазбавіцца, а якімі падзяліцца.

Можна сказаць пра тое, што я раблю гэта для сябе — толькі не ў дробязным сэнсе, а больш сакральным — я спрабую размазаць па гэтым песням сябе. Магчыма, для мяне гэта ступенькі або кніжкі, якія я складаю на паліцу, запісы ў дзённіку, якія часам перачытваеш і знаходзіш кожны раз новы сэнс.

© Photo : Сяргей ПятроўВокладка альбома "Фантасмагорыя"
Вокладка альбома Фантасмагорыя - Sputnik Беларусь
Вокладка альбома "Фантасмагорыя"

- Вы кажаце, што вам камфортна працаваць з "брудным стылем", але ж у сваіх мэтах змрочнасці не бачыце. Як спалучаеце змрочную форму з высокімі мэтамі?

— Мне падабаецца атмасфера казкі, што губляе колер. Часам хочацца напісаць нешта вясёлае, простае, аднак не выходзіць — значыць я не створаны для гэтага. А мэты ў мяне прымітыўна простыя — даць сабе і слухачам трохі контрасту, крыху ежы для розуму або душы, трохі развіцця. Бо на цёмным фоне белы круг заўсёды здаецца больш, чым такі ж чорны круг на белым фоне — тое навукова даказаны факт!

Калі мэта — распаўсюджванне сваіх трэкаў і праца ў пагоні за вядомасцю і грошыма — тады трэба займацца распаўсюдам. Калі ж ты робіш гэта для іншых мэтаў — магчыма і не варта. Фраза "змагацца за слухача" выклікае асацыяцыю рэкламных банэраў і зазывалаў на рынку, а я не люблю вялікай колькасці людзей і па рынку звычайна хаджу ў навушніках. Але гэта не значыць, што мой шлях правільны.

- А што з прасоўваннем сваёй творчасці? Вы адчуваеце на сабе адказнасць за папулярызацыю, скажам, новага альбома, ці музыка павінны быць адасоблены ад працэсу продажу сваёй творчасці?

А што датычна прасоўвання творчасці ў Беларусі, вядома праблемы з гэтым у нас былі заўсёды. але гэта не апішаш ў двух словах. У нас няма развітога рынку творчасці — я кажу гэта не як рэп выканаўца, а як чалавек, які можа пісаць музыку і працаваў у гуказапісвальнай камандзе.

Большая частка заказаў сярэднестатыстычнага гукарэжысёра — гэта праца з расійскімі кампаніямі. А прадаць сваю творчасць прасцей на Расію альбо на інтэрнэт аўкцыёне. Што ж тычыцца выканаўцаў, дык тут ў нас працуюць дзве праўды — "хто паспеў той і сеў" і "калі хочаш зрабіць добра — зрабі сам". Многія стылі не акупяцца, нават калі грошай уліць, бо не ўся творчасць — масавая, а даход могуць прынесці толькі масы.

Стужка навiн
0