МІНСК, 15 лют — Sputnik. Выставу "Ван Гог. Ажыўшыя палатна" у маскоўскім цэнтры дызайну Artplay наведалі дзьве тысячы дзяўчат у абутку на высокім абцасе і 800 мужчын з імем Сяргей, паведамілі ў піяр-агенцтве "Бедуш & Марэннікава".
У мінулыя выхадныя на выставе прайшла акцыя — усе дзяўчыны ў абутку на шпільках вышынёй ад дзесяці сантыметраў маглі наведаць выставу бясплатна, а ўсе Сяргеі, якія прыйшлі з парай, атрымалі зніжку 50%. Цэнтр дызайну вырашыў правесці гэтую акцыю пасля выхаду кліпа "Экспанат" на песню гурта "Ленінград", які на YouTube паглядзелі больш за 20 мільёнаў чалавек. Песня пра дзяўчыну, упэўненую, што шыкоўныя туфлі перавернуць яе лёс, пачынаецца словамі "Водил меня Серега на выставку Ван Гога".
Выстава павінна была зачыніцца ў нядзелю, аднак арганізатары вырашылі прадоўжыць яе.
"У сувязі з папулярнасцю ў наведвальнікаў, мы вырашылі падоўжыць час яе працы да 8 сакавіка. Дарэчы, 23 лютага ўсе мужчыны змогуць прайсці на яе бясплатна, а 8 сакавіка — усе дзяўчаты", — сказала суразмоўніца агенцтва.