“Дэдпул” стаў рэкардсменам праката ў Беларусі

© Photo : Fox/Marvel (2016)Кадр из фильма "Дэдпул"
Кадр из фильма Дэдпул - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У "Кінавідэапракаце" фільм пра супергероя сабраў больш апошняга эпізоду "Зорных войнаў".

МІНСК, 15 лют — Sputnik. Амерыканская фантастычная камедыя "Дэдпул" стала лідэрам пракату ў Беларусі, паведамілі Sputnik ў панядзелак ва УП "Кінавідэапракаце".

Фільм "Дэдпул" выйшаў на экраны 11 лютага. За першыя чатыры дні паказаў стужка стала самай касавай ў Беларусі: паводле інфармацыі "Кінавідэапракату", толькі ў Мінску карціна зарабіла 3 мільярды 41 мільён 435 тысяч рублёў. Другое месца па зборах у сталіцы займае мультыплікацыйны фільм "Кунг-фу панда 3", трэцяе — карціна "І грымнуў шторм". Раней рэжысёр Андрэй Курэйчык заяўляў, што яго фільм "ГараШ" ідзе другім па зборах пасля "Дэдпула", аднак дадзеныя "Кінавідэапракату" словы рэжысёра не пацвердзілі.

"Гэта абсалютны рэкорд: больш, чым было ў "Зорных войнаў", — распавёў Sputnik дырэктар "Кінавідэапракату" Васіль Коктыш.

Сетка прыватных кінатэатраў SilverScreen не раскрывае суму збораў, спасылаючыся на камерцыйную тайну.

Стужка навiн
0