МІНСК, 16 лют — Sputnik. Фільм з Аляксандрам Кулінковічам і Арцёмам Куранем у галоўных ролях ўжо сабраў у Беларусі крыху больш за 162 мільёны рублёў (з улікам прэв'ю на фестывалі "Лістапад"). Выдаткі на фільм, які здымаўся ў чэрвені 2015 года, склалі 51 мільён беларускіх рублёў.
"Гэта значна менш, чым сабралі галівудскія блокбастары. Але, прабачце, у нас было па краіне ўсяго каля 40 сеансаў, прычым у малых залах у асноўным, у "Дэдпула" — каля 2000 сеансаў ў сярэдніх і вялікіх залах. У іншых канкурэнтаў, у расейцаў па 100-300 сеансаў. Плюс амерыканцы, і расейцы вылучаюць рэкламныя бюджэты, мы не ўклалі ў рэкламу ні капейкі, і тым не менш, у тым жа "Сильверскрыне" нашы сеансы раскупляліся на 100 адсоткаў, у астатніх мінскіх кінатэатрах — больш чым на 70 адсоткаў", — каментуе вынікі першых выходных пракату рэжысёр Андрэй Курэйчык.
Рэжысёр упэўнены, што калі б карціне даць такую ж колькасць залаў і роспіс па 3-4 сеансу ў дзень, як сярэдняй расійскай камедыі, пусціць яе ў рэгіёны і гарады, і сума збораў патроілася б.
Ужо больш за 5000 гледачоў пабачыла "ГараШ", і стваральнікі маюць вялікую надзею на тое, што "сарафаннае радыё" дазволіць сабраць столькі ж і ў другія выходныя пракату. Маладыя кінематаграфісты паставілі перад сабой задачу даказаць, што беларускае кіно можа быць папулярным у айчыннага гледача і эканамічна рэнтабельным.