Manowar у Мінску: мы абавязкова вернемся

© Photo : 2016 Magic Circle EntertainmentВыступленне Manowar у Мінску
Выступленне Manowar у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Матацыкл Harley Davidson выйграў прыхільнік гурта, які прыехаў на канцэрт з Масквы.

МІНСК, 17 лют — Sputnik, Юлія Хвошч. Каралі сусветнай метал-сцэны ўпершыню выступілі ў беларускай сталіцы ў межах сусветнага турнэ Gods And Kings World Tour 2016, выступленне ў Мінску закрыла гастрольны тур калектыву, прычым, вельмі гучна.

На "разагрэве" ў гурта выступіў мінскі струнны аркестр "Метамарфоза", які выканаў лепшыя творы Manowar у класічнай аранжыроўцы.

Напярэдадні канцэрту заснавальнік гурта Джоўі ДзіМая выказаў надзею, што беларуская публіка падтрымае выступ сталічнага аркестра так сама горача, як і выступ "Манавару". Так і атрымалася: мінчукі гучна і цёпла сустрэлі выканаўцаў класічнай музыкі, не скупіліся на апладысменты.

© Photo : 2016 Magic Circle EntertainmentВыступленне струннага аркестра "Метамарфоза"
Выступленне струннага аркестра Метамарфоза  - Sputnik Беларусь
Выступленне струннага аркестра "Метамарфоза"

Пасля паўгадзіннага выступлення "Метамарфозы" на сцэну выйшаў заснавальнік гурта Джоўі ДзіМая, каб вырашыць галоўную інтрыгу вечара — разыграць сярод наведвальнікаў канцэрту матацыкл. Пераможцам мог апынуцца кожны, хто набыў квіток на канцэрт. Копіі ўсіх набытых квіткоў былі змешчаны ў лататрон.

Перад тым, як патрэсці скрыню з квіткамі, лідэр калектыву звярнуўся да гледачоў, адзначыўшы, што гэта асаблівы вечар для ўсіх удзельнікаў Manowar. "Было досыць складана знайсці партнёра, але мы вельмі радыя, што знайшлі кампанію "Атам-інтэртэймэнт", якая здолела прывезці Manowar у Мінск".

" Я пагутарыў з дырэктарам "Атам-інтэртэймэнт" і сказаў, што калі Manowar прыедзе ў Мінск у другі раз, натоўп будзе яшчэ большым", — дадаў ДзіМая. 

"Сёння мы сарвем дах з гэтага збудавання, але калі вернемся ў наступны раз, то будзем граць тры вечары запар, а не адзін, як зараз", — адзначыў лідэр Manowar са сцэны пад роў публікі.

Выцягнуў і абвесціў нумар запаведнага квітка ДзіМая асабіста. Шчаслівым уладальнікам сапраўднага Harley Davidson 2015 XL883NHDI Iron 883 стаў Дзмітрый Солапаў, які прыехаў на мінскі канцэрт сваіх куміраў з Масквы.

© Photo : 2016 Magic Circle EntertainmentHarley Davidson 2015 XL883NHDI Iron 883 выйграў Дзмітрый Солапаў, які прыехаў на мінскі канцэрт з Масквы
Harley Davidson 2015 XL883NHDI Iron 883 выйграў Дзмітрый Солапаў, які прыехаў на мінскі канцэрт з Масквы - Sputnik Беларусь
Harley Davidson 2015 XL883NHDI Iron 883 выйграў Дзмітрый Солапаў, які прыехаў на мінскі канцэрт з Масквы

Пасля таго, як Джоўі ДзіМая абвясціў са сцэны менавіта яго нумар, Дзмітрый запанікаваў, зразумеўшы, што калі зараз яго не ўбачаць ДзіМая і вядоўцы мерапрыемства, то яны вырашаць, што яго няма ў зале. Хлопец стаў экстрана залазіць на бардзюры каля пульта гукарэжысёра, і толькі калі Дзмітрыю пачалі дапамагаць адтуль злазіць ахоўнікі, высветлілася, што ў яго руцэ — запаветны квіток.

"Я да гэтага часу не веру, калі шчыра. То бок вось калі да мяне падыдуць нават у канцы канцэрту і скажуць, што гэта ўсё ж быў розыгрыш, я ў гэта паверу больш і ўсё роўна буду ўдзячны! Трохі падкошваюцца ногі. Увогуле, гэта неверагодна! Мы набылі квіткі 4 дні таму наўпрост праз інтэрнэт, заплацілі карткай. Я нават не ведаў, што тут такі розыгрыш праводзіцца! Мяне на канцэрт сябар падбіў з'ездзіць. У Расіі Manowar не выступалі, таму мы вырашылі зганяць у Мінск", — распавёў шчаслівы ўладальнік прызу.

© Photo : 2016 Magic Circle EntertainmentВыступленне Manowar у мінскім Палацы спорту
Выступленне Manowar у мінскім Палацы спорту - Sputnik Беларусь
Выступленне Manowar у мінскім Палацы спорту

Ён таксама адзначыў, што пакуль не ведае, што будзе рабіць з матацыклам, паколькі "езджу толькі на машыне і на роліках няшмат. Але квіток абавязкова павешу на сценку. Я раней наогул ніколі нічога не выйграваў, два разы па рублю!"

Арганізацыя канцэрту была на сур'ёзным узроўні — падчас канцэрту забаранялася ладзіць слэмы і стэйдж-дайвінгі, а таксама пхацца ў натоўпе, бо ў іншым выпадку гурт спыніць сваё выступленне. Таксама забаранялася здымаць канцэрт на фотаапараты. "Уладальнік тэхнікі, якая ў памерах перавышае тэлефон, будзе выведзены з залы ахоўнікам". 

Лидер группы Manowar Джоуи Димайо на  пресс-конференции в Минске - Sputnik Беларусь
Manowar: гук у Мінску будзе якасны і “тоўсты”
 

Пасля папярэджанняў вядоўцы паабяцалі, што Manowar выйдзе на сцэну праз колькі хвілін. Але колькі хвілін зацягнуліся. На гадзінніках быў пачатак дзесятай, але гурт усё не выходзіў. Трыбуны былі ўжо забіты амаль цалкам — на бакавых сектарах у першых шэрагах наведвальнікі канцэрту спалі, на сярэдніх то скандавалі "шайбу!", то крычалі "Вярніце нашыя грошы" або імітавалі ваўчыннае выццё.

У пэўны момант, калі ўжо здавалася, што Manowar наогул не збіраюцца выходзіць на сцэну, у зале пагасла святло.

Бадай, гэта было лепшае шоу, якое пабачыў Мінск за апошні час. Вельмі дзіўна было чуць у Беларусі цалкам роўны і адначасова моцны гук — без тырчашчых верхавін і гучных басовых партый. Гук насам рэч быў вельмі сур'ёзным па колькасці дэцыбелаў, але не рэзаў слых, як гэта звычайна бывае.

© Photo : 2016 Magic Circle EntertainmentПершае выступленне Manowar у Мінску
Першае выступленне Manowar у Мінску - Sputnik Беларусь
Першае выступленне Manowar у Мінску

"Калі паспрабаваць ахарактарызаваць уражанні ад канцэрту адным словам, то асабіста для мяне гэта будзе слова "эйфарыя". Менавіта яно хай сабе і не вельмі выразна, але адлюстроўвае усю неверагодную моц і драйв, якой музыкі з Manowar учора падзяліліся і з намі. На прэс-канферэнцыях перад выступам Джоўі ДзіМая не саромеўся гучных словаў, анансуючы тое шоу, якое Manowar плануе зрабіць у Мінску. І перад канцэртам было вельмі цікава, наколькі ж яны спраўдзяцца. Як аказалася на сто працэнтаў", — распавёў пра свае ўражанні ад канцэрту вядоўца радыё "Сталіца" Лявон Казакоў.

"Неверагодны напор, энергія і драйв, філігранная тэхніка, дасканалае сцэнічнае майстэрства — усё гэта Manowar — сапраўдныя "Каралі метала". Ну а каралямі гука без сумненняў былі гукарэжысеры і тэхнікі — даўно мне не даводзілася чуць у Палацы спорта такога добрага гука. Так што агульная адзнака канцэрта — 10 з 10. Ужо чакаю наступнага прыезда Manowar", — дадаў Казакоў.

© Photo : 2016 Magic Circle EntertainmentПрыхільнікі Manowar на канцэрце
Прыхільнікі Manowar на канцэрце  - Sputnik Беларусь
Прыхільнікі Manowar на канцэрце

Святлавое аздабленне было таксама на вышэйшым узроўні, карціну дапаўняў відэашэраг на вялізным экране і дэкарацыі ў антычным стылі. Ніводнай памаркі, ніводнай тэхнічнай накладкі — гэта сусветны ўзровень. Гэтым разам музыкі не выязджалі на сцэну на матацыклах па тэхнічных прычынах і з-за памераў пляцоўкі, аднак усё роўна радавалі гледачоў рознымі сюрпрызамі. Так, кульмінацыяй выступлення стала віртуознае выкананне "Sting of the Bumblebee" ад Джоўі ДзіМая.

© Photo : 2016 Magic Circle EntertainmentФінал мінскага канцэрту Manowar
Фінал мінскага канцэрту Manowar - Sputnik Беларусь
Фінал мінскага канцэрту Manowar

Напрыканцы выступлення ДзіМая раптоўна павітаўся з прыхільнікамі на рускай мове: "Привет, Минск". Але потым зноў перайшоў на англійскую.

"Не хвалюйцеся, я не збіраюся з вамі размаўляць на кепскай рускай мове. Гэта наш першы канцэрт у гэтай цудоўнай краіне, у гэтым горадзе. Але я адчуваю сябе як дома, побач з сям'ёй. І мы вельмі жадаем сюды вярнуцца. Мы паважаем вас і радыя быць у гэтай краіне", — сказаў са сцэны ДзіМая.

Стужка навiн
0