МІНСК 17 лют — Sputnik. Падземныя ядзерныя выпрабаванні, якія праводзіць КНДР, могуць выклікаць вывяржэнне вулкана Пэктусан, размешчанага на мяжы з Кітаем, да такой высновы прыйшла група сейсмолагаў сеульскага універсітэта Ёнс.
Як паведамляе агенцтва Рэнхап, навукоўцы мяркуюць, што падземныя ядзерныя выбухі ў 116 кіламетрах ад вулкана Пэктусан, які ў апошні раз вывяргаўся ў 1903 годзе, могуць аказаць уплыў на яго актыўнасць.
КНДР правяла ўжо чатыры ядзерных выпрабаванні ў 2006, 2009 г., 2013 гадах і 6 студзеня гэтага года, выклікаўшы серыю штучных землятрусаў. Такія землятрусы, як лічаць паўднёвакарэйскія навукоўцы, могуць ўздзейнічаць на вулканічны ачаг з магмай.
Вулкан Пэктусан дасягае ў вышыню 2750 метраў над узроўнем мора і гістарычна лічыцца свяшчэннай гарой як у КНДР, так і ў Паўднёвай Карэі.