МІНСК, 18 лют — Sputnik. Дзяржаўтаінспекцыя просіць не шукаць ніякіх прычын у сувязі з падаражэннем кошту здачы экзаменаў у ДАІ, паведаміла Sputnik начальнік аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Жанна Юран.
З 19 лютага згодна з указам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі №53 павысіўся кошт экзаменаў у ДАІ. Здаць тэорыю аўтамабілістам цяпер каштуе 63 тысячы рублёў, практычны экзамен — 210 тысяч. Для адкрыцця катэгорыі AM за тэарэтычны экзамен трэба заплаціць 63 тысячы.
"Вырасла базавая велічыня, услед за гэтым падаражэлі тарыфы на здачу экзаменаў у ДАІ", — сказала прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі.
У той жа час яна адзначыла, што якасць падрыхтоўкі курсантаў у аўташколах істотна знізілася нават у параўнанні з мінулым годам.
Акрамя гэтага згодна з указам кіраўніка дзяржавы з 19 лютага павялічыўся памер дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. За легкавы аўтамабіль з дазволенай масай больш за 1,5 тоны, але не больш за дзве тоны трэба заплаціць шэсць базавых велічынь, ад двух да трох тон — восем базавых.