Што не пабачылі на ўроках СМК: выстава “Мікеланджэла. Стварэнне свету”

© Sputnik / Сяргей ПушкінВыстава "Мікеланджэла. Стварэнне свету"
Выстава Мікеланджэла. Стварэнне свету - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тыя, хто не жадаюць рабіць сэлфі са “Страшным судом”, могуць фатаграфавацца з Батычэллі.

Алена Васільева, Sputnik.

Пасля выставы "Ван Гог. Ожившие полотна", якая выклікала ў грамадскасці альбо вострае прыманне, альбо гэтак жа вострае непрыманне, карэспандэнты Sputnik накіроўваліся на аналагічную мультымедыйную выставу "Мікеланджэла. Стварэнне свету" з намерам напісаць тэкст у духу дыхатаміі "чаму так" і "чаму не". Але рэальнасць прымусіла знізіць градус крытыкі і прыняцця да "хутчэй так" і "хутчэй не".

© Sputnik / Сяргей ПушкінВыстава "Мікеланджэла. Стварэнне свету"
Выстава Мікеланджэла. Стварэнне свету - Sputnik Беларусь
Выстава "Мікеланджэла. Стварэнне свету"

Чаму "хутчэй так"

Калі расцягнуты на шасціметровых экранах Ван Гог нагадваў хутчэй не выставу, а ў пэўнай ступені ідэальны сэлфі-фон для тых, каму на фоне сапраўдных палотнаў мастака фатаграфавацца, на шчасце, няёмка, дык існаванне выставы "Мікеланджэла" апраўданае звышмэтай. Тут на такіх жа экранах і ва ўражвальным масштабе дэманструюцца фрэскі з Сіксцінскай капэллы, якія выкананыя на вышыні большай за дваццаць метраў. То бок, знакаміты твор Мікеланджэла амаль ці не немагчыма разгледзець нават тым, хто бываў у капэлле, таму здымкі — адзіная магчымасць на ўласныя вочы пабачыць, як выглядала гісторыя стварэння Нябёсаў і Зямлі, Адама і Евы, гісторыя Ноя і іншыя сцэны, якімі распісаны паталок капэллы.

© Sputnik / Сяргей ПушкінВыстава "Мікеланджэла. Стварэнне свету"
Выстава Мікеланджэла. Стварэнне свету - Sputnik Беларусь
Выстава "Мікеланджэла. Стварэнне свету"

Арганізатары выставы кажуць, што тое і стала галоўнай прычынай для арганізацыі выставы — даць магчымасць пабачыць тое, што немагчыма разгледзець самастойна, і за гэта мы прысядаем перад імі ў лёгкім кніксене. Роспіс столі капэлы займае больш за 500 квадратных метраў і змяшчае каля 300 фігур. У наведвальнікаў будзе магчымасць як убачыць фрэскі капэлы ва ўсіх дэталях, так і атрымаць асалоду ад агульнай панарамы, што дасць адчуць маштаб працы Мікеланджэла.

Акрамя фрэсак з капэлы тут прадстаўленыя скульптуры Мікеланджэла ў 3D — і дэманстрацыя скульптуры ў такім фармаце апраўдана куды болей, чым расцягнутыя паміж сценамі ЦЭХ "Ірысы". Калі ў мастацтве заяўленай эпохі разбіраецеся не надта добра, тады акрамя прадказальнага Вівальдзі можна суправадзіць сваё турнэ ўздоўж працаў Мікеланджэла аўдыёгідам — яго можна спампаваць пры дапамозе QR-кода. А на ўваходзе ёсць і тэкставы гід з інфармацыяй па ключавых падзеях эпохі Адраджэння.

Чаму "хутчэй не"

"Стварэнне свету" аказалася, хутчэй, кароткім пераказам урокаў СМК з элементамі графікі, прыдатнай хутчэй для галівудскай экранізацыі падлеткавага фентезі. Акрамя заяўленага Мікеланджэла тут Да Вінчы, Джота, Батычэллі, Тыцыан, і творы кожнага з іх узнікаюць ці тое з ангю, ці з патокаў ветру.

"Дзементары! Дзементары!" — кажа нехта ў залі, але тое не дзементары, а Джота з нечаканымі спецэфектамі.

© Sputnik / Сяргей ПушкінВыстава "Мікеланджэла. Стварэнне свету"
Выстава Мікеланджэла. Стварэнне свету - Sputnik Беларусь
Выстава "Мікеланджэла. Стварэнне свету"

Мінчукі, якія былі надта ж уражаныя "Ван Гогам", выставу пачалі нечакана крытыкаваць, нібыта ўспомніўшы, што мець крытычны склад розуму — гэта ж на дзіва актуальна і трэндава. Маўляў, выстава — бездапаможнае намаганне паўтарыць вангогаўскі поспех, пры тым, што праекцыя Сіксцінскай капэллы Мікеланджэла мае ў сваіх мэтах куды болей сэнсу за "Ажыўшыя палотнішчы" Ван Гога.

Аднак папулісцкае імкненне "зрабіць прыгожа" і перабольшаныя спецэфекты ўсё ж прымусілі абудзіцца крытычны розум і нават абяцанне прыгожых сэлфі сярод праекцый не падкупіла.

© Sputnik / Сяргей ПушкінВыстава "Мікеланджэла. Стварэнне свету"
Выстава Мікеланджэла. Стварэнне свету - Sputnik Беларусь
Выстава "Мікеланджэла. Стварэнне свету"

Патрапіць на выставу можна з 11:00 да 20:00, а па пятніцах і суботах — да 21:00. Білет для дарослых у буднія дні каштуе 100 000 руб., у выходныя і святы — 120 000 руб. Цэны для школьнікаў, студэнтаў і пенсіянераў танней: у будні — 90 000 руб., у выходныя і святы — 100 000 руб. Цана на групавыя квіткі — ад 65 000 руб.

Стужка навiн
0