Калекцыянер з Рыміні, патомак сялян, прафесійны пекар Маўрыцыо Урбінаці прадстаўляе ў Мінску сваю калекцыю старажытных веласіпедаў.Мясцовыя экспанаты у жыцці італьянцаў мінулага стагоддзя гралі куда большую ролю, чым цяпер — ровар быў не проста сродкам перамяшчэння з пункту А ў пункт В, але ж паўнавартаснай рухомай майстэрняй. На выставе ёсць веласіпеды прадстаўнікоў розных прафесій — настаўніка, прадаўца рыбы, малочніка, клоўна, пажарнага, пісара, краўца, пчаляра, ганчара, старызніка, сантэхніка. Ровар — хуткая дапамога і ровар — кінатэатр.
Гістарычны музей прадстаўляе выставу італьянскага калекцыянера “Усё жыццё – у адным ровары”.
Калекцыянер з Рыміні, патомак сялян, прафесійны пекар Маўрыцыо Урбінаці прадстаўляе ў Мінску сваю калекцыю старажытных веласіпедаў.
Мясцовыя экспанаты у жыцці італьянцаў мінулага стагоддзя гралі куда большую ролю, чым цяпер — ровар быў не проста сродкам перамяшчэння з пункту А ў пункт В, але ж паўнавартаснай рухомай майстэрняй. На выставе ёсць веласіпеды прадстаўнікоў розных прафесій — настаўніка, прадаўца рыбы, малочніка, клоўна, пажарнага, пісара, краўца, пчаляра, ганчара, старызніка, сантэхніка. Ровар — хуткая дапамога і ровар — кінатэатр.
Такі веласіпед вандраваў паміж дамамі, ягоны "вадзіцель" даваў шанс на новае жыццё старым рэчам. Людзі заўжды радасна сустракалі старызніка, бо ён шмат для каго дараваў адзіную магчымасць набыць "новыя" рэчы, абмяняўшы на старыя непатрэбныя - грошай не заўжды хапала на звычайныя пакупкі. На веласіпедзе было шмат кошыкаў, яшчэкаў, каробачак... Таму гэты транспарт чакалі нібыта танны мабільны кірмашык.
На такім веласіпедзе змяшчаўся цэлы аркестр музыкі-вандроўніка.
5/11
На такім ровары змяшчалася цэлая цырульня - тут былі і нажніцы, і брытвы, і рушнікі... Адным словам, можна было і новую фрызуру атрымаць, і водар ласьёна адчуць, і ўсё - мабільна.
Артыст размаўляў за кукал на розныя галасы, а ў перапынках гучала музыка з патэфона.
7/11
На гэтым ровары было месца для маленькага хлопчыка - яго звычайна запускалі ў дымаход, каб той мог чысціць трубу. Да дзетак, якія працавалі з трубачыстамі, адносіліся з пашанай. Нягледзячы на ўзрост, дзеці маглі зарабіць колькі грошай для сям'і.
Большасць людзей былі непісьменнымі, і таму патрыбныя былі тыя, хто б прачытваў граматы і пісаў лісты. Дзеля любоўных запісак у пісараў нават былі спецыяльная араматная папера і чарнілы.
На веласіпедзе святара змяшчаўся невялікі алтар са святымі іконамі, часцінкамі мошчаў, масламі. Святары наведвалі дамы і па святочным прычынам, і па сумным. Адным словам, нагодаў для таго, каб выехаць за межы манастыра, было нямала.
Цягам эвалюцыі веласіпед трансфармаваўся ў ровар з маторам. У ім было тры колы, і наперадзе змяшчаўся прылавак з газетамі. З ровара газетамі, часопісамі ды іншай друкаванай прадукцыяй гандлявалі ажно да 60-х гг. ХХ стагоддзя.