МІНСК, 19 лют — Sputnik. Указ аб узнагароджанні кіраўнікоў культурных супольнасцей падпісаў 17 лютага кіраўнік дзяржавы, паведаміла прэс-служба Прэзідэнта.
За значны асабісты ўнёсак у папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа за мяжой і ўмацаванне добрасуседскіх адносін паміж Беларуссю і Польшчай Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны старшыню галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Яна Сычэўскага і сакратара галоўнага праўлення БГКТ Валянціну Ласкевич.
Медалём Францыска Скарыны таксама адзначаны мастацкі кіраўнік ансамбля беларускай песні "Прымакі" Юрый Астапчук.
Польскі аматарскі ансамбль беларускай песні "Прымакі" з Беластока папулярны і ў Беларусі. Гэты польскі калектыў стаўся заўсёднікам многіх беларускіх фестываляў і святаў.