МІНСК, 19 лют — Sputnik. Спявачка Земфіра на канцэрце ў Ніжнім Ноўгарадзе абвясціла аб спыненні гастроляў. Свой бягучы гастрольны тур "Маленькі чалавек" спявачка назвала апошнім.
Тур "Маленькі чалавек" Земфіра пачала ў лютым 2016 года. Папярэднія яе гастролі, прысвечаныя альбому "Жыць у тваёй галаве" завяршыліся восенню 2014 года.
"Увесь канцэрт адчуваю, што хачу нешта сказаць. Гэта апошні тур, не хацела гэтым спекуляваць", — сказала Земфіра на канцэрце.
Sputnik паспрабаваў звязацца з мэнэджмэнтам спявачкі, аднак аператыўнага камэнтары пра яе заяву атрымаць не ўдалося.
Земфіра выпусціла свой апошні альбом "Жыць у тваёй галаве" ў лютым 2013 года. З таго часу выйшла некалькі новых песень, у тым ліку — сумесная праца з расейскім электроншчыкам Mujuice.
Канцэрт у Мінску Земфіра дасць 15 сакавіка.