Касмічны карабель коштам 5 млн рублёў сагналі ў жыхара Кобрына

© Flickr / Matthew W. JacksonМакет касмічнага карабля, архіўнае фота
Макет касмічнага карабля, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Узломшчыку акаўнта жыхара райцэнтра ў анлайн-гульні DarkOrbit пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу альбо пазбаўлення волі тэрмінам на два гады.

МІНСК, 19 лют — Sputnik. Кобрынскі райаддзел Следчага камітэта Беларусі распачаў крымінальную справу па факце крадзяжу ў мясцовага жыхара касмічнага карабля ў сеткавай гульні DarkOrbit, паведамляе інтэрнэт-партал Кобрына.

Заява ў Кобрынскі РАУС ад 31-гадовага непрацуючага мужчыны паступіла 12 студзеня бягучага года.

"У сваёй заяве малады чалавек просіць правесці праверку па факце ўзлому пароляў яго паштовай скрыні і крадзяжу віртуальнага баявога карабля з яго гульні", — паведамляе партал.

Па дадзеных заяўніка, невядомы 5 студзеня ўзламаў электронную паштовую скрыню жыхара Кобрына i авалодаў акаўнтам у гульні Dark Оrbit, матэрыяльны ўрон ад крадзяжу акаўнта склаў больш за 5 мільёнаў рублёў.

Крымінальная справа распачата па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Беларусі "Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі", санкцыя якой прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, арышту, абмежавання або пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.

Стужка навiн
0