МІНСК, 20 лют — Sputnik. Першы этап продажу квіткоў на фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пачнецца 26 лютага, паведамілі Sputnik арганізатары конкурсу.
"Славянскі базар" — адзін з найбуйнейшых фестываляў на тэрыторыі краін СНД. У форуме прымаюць удзел артысты з некалькіх дзесяткаў краін з усяго свету.
"Дваццаць пяты Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе 12-20 ліпеня. Квіткі на канцэрты паступяць у продаж 26 лютага другі этап продажу пачнецца 25 сакавіка", — паведамілі арганізатары.
Вядомая і частка праграмы юбілейнага фестывалю. Акрамя традыцыйных конкурсаў, з сольным канцэртам тут выступіць прадстаўнік Расіі на "Еўрабачанні-2016" Сяргей Лазараў. Адбудуцца выступы таксама Крысціны Арбакайтэ, Максіма Галкіна, Валерыя Ляонцьева, групы "Начныя снайперы", Аляксандра Розенбаума і "Хору Турэцкага".
Урачыстае адкрыццё форуму мастацтваў адбудзецца 14 ліпеня, закрыццё — 18 ліпеня, аднак мерапрыемствы фестывалю запланаваны на дні да адкрыцця і пасля закрыцця "Славянскага базару".