Участак дарогі Калодзішчы – Заслаўе будзе зачынены 23 лютага

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗімовая дарога ў Беларусі
Зімовая дарога ў Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Абмежаванні будуць дзейнічаць у вёсцы Баравая і толькі дзве гадзіны – на 12-м кіламетры трасы супрацоўнікі ДАІ запланавалі правядзенне следчага эксперыменту.

МІНСК, 22 лют — Sputnik. Рух транспарту будзе часова абмежаваны 23 лютага на ўчастку аўтадарогі Калодзішчы — Заслаўе, паведамілі Sputnik ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Абмежаванні будуць уведзены з 17.00 да 19.00 на 12-м кіламетры дарогі — у вёсцы Баравая, што ў Мінскім раёне.

"Запланавана правядзенне следчага эксперыменту, у сувязі з гэтым рух усіх відаў транспартных сродкаў на дадзеным участку дарогі часова будзе абмежаваны ў абодвух напрамках", — сказалі ў ДАІ.

У інспекцыі таксама паведамілі, што каб не ствараць заторы вадзіцелям рэкамендуецца планаваць час і маршрут паездак загадзя — з улікам прадстаўленай інфармацыі.

Стужка навiн
0