Тыдзень Купалаўскага тэатра пройдзе у Педуніверсітэце

© Photo : Прадастаўлена тэатрам імя Янкі КупалыМеладрама ў адной дзеі "Старамодная камедыя" А. Арбузава ў пастаноўцы Купалаўскага тэатра
Меладрама ў адной дзеі Старамодная камедыя А. Арбузава ў пастаноўцы Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гасцямі святочнага вечара стануць народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч і Генадзь Гарбук.

МІНСК, 23 лют — Sputnik. 24 лютага паказам спектакля "Людзі на балоце" ў пастаноўцы Аляксандра Гарцуева ў тэатры адсвяткуюць 95-годдзе са дня нараджэння народнага пісьменніка БССР Івана Мележа.

З 23 па 26 лютага Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прадставіць студэнтам і выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка чатыры спектаклі са свайго рэпертуару.

Гасцямі святочнага вечара стануць народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч і Генадзь Гарбук, якія выконвалі галоўныя ролі ў першых пастаноўках "Людзей на балоце" Купалаўскага тэатра. Запрошаны таксама дачкі і ўнук Івана Мележа.

Акцыя "Тыдзень Купалаўскага тэатра ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка" распачнецца 23 лютага а 14-й гадзіне славутым спектаклем "Вечар" Аляксея Дударава ў пастаноўцы Валерыя Раеўскага з удзелам Народнага артыста СССР і Беларусі Генадзя Аўсяннікава, Народнага артыста Беларусі Генадзя Гарбука і Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Міронавай.

© Photo : З архіва тэатра імя Янкі КупалыФрагмент спектакля "Людзі на балоце" І. Мележа
Фрагмент спектакля Людзі на балоце І. Мележа  - Sputnik Беларусь
Фрагмент спектакля "Людзі на балоце" І. Мележа

24 лютага а 14-й гадзіне у ВНУ пакажуць спектакль "Старамодная камедыя" Аляксея Арбузава ў пастаноўцы Валерыя Раеўскага, 25 лютага а 14-й гадзіне "ГендэльБах" Паўля Барца ў пастаноўцы Генадзя Мушперта, 26 лютага а 14-й гадзіне апошняя купалаўская прэм'ера "Шабаны" Альгерда Бахарэвіча ў пастаноўцы Алены Ганум.

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка даўно звязваюць шчыльныя прафесійныя кантакты і творчае супрацоўніцтва. На працягу апошніх васьмі гадоў (з 2008 года) адбыліся дзясяткі сустрэч, выязных спектакляў і спецыяльных паказаў для студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў галоўнай педагагічнай вышэйшай навучальнай установы краіны.

З 2015 года пачаўся новы этап творчых адносін паміж установамі: Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве і далі пачатак новай традыцыі святкавання Дня ведаў 1 верасня спектаклем "Паўлінка" на ўніверсітэцкай сцэне. Для Купалаўскага тэатра гэта асаблівы гонар распачынаць тэатральны сезон за некалькі дзён да афіцыйнага адкрыцця і даваць спецыяльныя паказы для студэнцкай моладзі. Рэктар універсітэта Аляксандр Іванавіч Жук з ахвотай і прыязнасцю падтрымлівае і развівае гэтую традыцыю. У апошнія гады колькасць гледачоў і тых, хто марыў трапіць на ўніверсітэцкую "Паўлінку", так павялічылася, што ў праграме з'яўляюцца дадатковыя паказы.

Стужка навiн
0