Пасажырскі самалёт знік у гарах Непала

© Flickr / wonkerГімалаі
Гімалаі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На месцы меркаванага крушэння самалёта працуюць два верталёты, аднак складаныя ўмовы надвор'я абцяжарваюць выратавальную аперацыю.

МІНСК, 24 лют — Sputnik. Невялікі пасажырскі самалёт, на борце якога знаходзіўся 21 чалавек, знік у гарах Непала, паведамляе РИА Новости са спасылкай на агенцтва Асашыэйтэд Прэс.

Сувязь з паветраным суднам была страчана каля сямі гадзін раніцы па мясцовым часе (каля 04.00 па беларускім). Самалёт Twin Otter, які належыць авіякампаніі Tara Airlines, выконваў рэйс Покхары — Джомсам (адлегласць паміж гарадамі прыкладна 50 кіламетраў), па маршруце самалёта няма ні адной узлётна-пасадачнай паласы.

Паводле розных звестак на борце знаходзіліся ад 21 да 23 чалавек, у тым ліку і члены экіпажа.

"Сярод 18 пасажыраў былі два замежнікі, адзін грамадзянін Кітая і адзін грамадзянін Кувейта", — паведаміў прадстаўнік авіякампаніі, дадаўшы, што сувязь з самалётам была страчаная практычна адразу пасля яго ўзлёту.

Падрабязнасці інцыдэнту не паведамляюцца, аднак у мясцовых экстраных службах паведамілі, што прычынай надзвычайнага здарэння магла стаць дрэнная бачнасць у гарах, з-за чаго самалёт пацярпеў крушэнне і сутыкнуўся з гарой. Зараз у раёне авіякатастрофы працуюць ратавальнікі, вылецелі верталёты, аднак умовы надвор'я абцяжарваюць аперацыю.

Стужка навiн
0