Facebook дазволіў карыстальнікам не толькі "лайкаць", але і злавацца

© SputnikПадабайкі ў Facebook
Падабайкі ў Facebook - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У кампаніі тлумачаць такі крок жаданнем, каб карыстальнікі сацыяльнай сеткі больш поўна маглі выказваць сваю ацэнку матэрыялам.

МІНСК, 24 лют — Sputnik. Сацыяльная сетка Facebook дадала ў сераду магчымасць ставіць дадатковыя значкі для ацэнкі публікацый, паведамляе РИА Новости са спасылкай на агенцтва Associated Press.

Раней гэта новаўвядзенне тэставалася ў шэрагу краін, такіх як Ірландыя, Іспанія, Японія і іншыя.

Звыклая кнопка "падабаецца" застанецца там жа, дзе і была. Карыстальнікам прыйдзецца затрымаць на ёй курсор, каб з'явіўся выбар з іншых адзнак, якія распрацоўшчыкі назвалі "рэакцыяй" (Reactios).

Як патлумачыла дырэктар па дызайне кампаніі Джулі Жуо, гэтым крокам Facebook хоча даць карыстальнікам "больш поўны кантроль над выразам ацэнкі".

"Калі сябар публікуе запіс пра тое, што памёр яго бацька, або хтосьці са сваякоў скардзіцца на ранішнюю электрычку, адзнака "падабаецца" можа здацца бестактоўна", — тлумачыць агенцтва. Тая ж праблема паўстала пры распрацоўцы ідэі дадаць адзнаку "не падабаецца" ў якасці ацэнкі падобных падзей.

Выбар магчымых адзнак каманда распрацоўшчыкаў Facebook зрабіла на выснове аналізу каментароў карыстальнікаў.

Гэтае новаўвядзенне з'явіцца на старонцы аўтаматычна і будзе даступна карыстальнікам сеткі па ўсім свеце. Стваральнікі суполак і аўтары публікацый не змогуць блакаваць магчымасць пакідаць пад сваімі матэрыяламі якія-небудзь з адзнак.

Сацыяльная сетка Facebook была заснавана ў лютым 2004 года 19-гадовым амерыканскім студэнтам Маркам Цукербергам, які ў той час вывучаў інфарматыку і псіхалогію ў Гарвардскім універсітэце.

Стужка навiн
0