ДАІ перакрые шлях у аэрапорт 25 лютага

© Sputnik / Виктор ТолочкоАўтамабіль ДАІ
Аўтамабіль ДАІ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У чацвер у Мінск для ўдзелу ў пасяджэнні ў Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі прыбудуць прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў.

МІНСК, 25 лют — Sputnik. Часовыя абмежаванні руху будуць уводзіцца 25 лютага на двух аўтадарогах паблізу ад Мінска — на аэрапорт і трасе Слабада — Паперня, паведамілі Sputnik ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі пройдзе ў Мінску ў чацвер пад старшынствам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Для ўдзелу ў пасяджэнні ў Беларусь прыбудуць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў.

"25 лютага на аўтадарогах М-2 (Мінск — Нацыянальны аэрапорт) і Р-80 (Слабада — Паперня) магчыма часовае абмежаванне руху ўсіх відаў транспартных сродкаў", — сказалі ў ДАІ.

Там таксама паведамілі, што каб не ствараць заторы Дзяржаўтаінспекцыя раіць аўтаўладальнікам планаваць маршруты паездак загадзя.

Стужка навiн
0