МІНСК, 25 лют — Sputnik. Чэмпіянат свету па фрыстайле сярод юніёраў пройдзе ў суботу 27 лютага ў "Раўбічах", паведамілі Sputnik у прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.
"Плануецца, што ў спаборніцтвах возьмуць удзел 30 спартсменаў з 7 краін — Беларусі, Германіі, Казахстана, Кітая, Расіі, Украіны, Швейцарыі", — распавялі ў ведамстве.
Суразмоўцы агенцтва дадалі, што беларуская зборная будуць прадстаўляць восемь спартсменаў: чатыры юніёркі і чатыры юніёры.
"Трэнерскі склад вылучае чацвярых, якія рэальна могуць патрапіць на п'едэстал гонару: Аляксандра Раманоўская, Ганна Рослік, Вера Лішкевіч і Дзмітрый Мазуркевіч", — растлумачылі ў Мінспорту.
Дарэчы, і Мазуркевіч, і Рослік, і Лішкевіч, і Раманаўская бралі ўдзел у заключным этапе Кубка свету, які прайшоў у "Раўбічах" у мінулыя выходныя. Апошняя выйграла бронзавы медаль спаборніцтваў.
"Прыходзьце паглядзіце яе (Раманоўскай — Sputnik) выступ 27 лютага. Там будуць зусім іншыя спаборніцтвы, зусім іншая атмасфера. Там ад яе будуць чакаць вынікаў. Тут (на этапе КС — Sputnik) не чакалі, а там чакаюць", — сказаў 20 лютага галоўны трэнер зборнай Мікалай Казека.
Праграма спаборніцтваў:
- замер хуткасці 09.30-09.45;
- трэніроўка 09.45-11.45;
- падрыхтоўка схілу, цырымонія адкрыцця 11.45-12.15;
- жанчыны (першы скачок) 12.15-12.40;
- мужчыны (першы скачок) 12.40-13.05;
- жанчыны (другі скачок) 13.15-13.40;
- мужчыны (другі скачок) 13.40-14.05;
- узнагароджанне (жанчыны) 14.20-14.30;
- Узнагароджанне (мужчыны) 14.30-14.40.