МІНСК, 25 лют — Sputnik. Нобелеўскі камітэт гатовы назваць лік прэтэндэнтаў на прэмію міру за 2016 год.
Як чакаецца, гэтую інфармацыю абвесцяць напачатку сакавіка. Згодна з правіламі Нобелеўскага фонду, імёны тых, хто менавіта прэтэндуе на Нобелеўскую прэмію міру, у камітэце не назавуць, паколькі гэта з'яўляецца сакрэтам на працягу ўжо 50 гадоў.
Затым Нарвежскі нобелеўскі камітэт працягне працу над агульным спісам кандыдатаў на ўзнагароду. У выніку ў кароткім спісе могуць апынуцца ад пяці да 20 імёнаў дзеячаў і арганізацый, якія прэтэндуюць на прэмію міру. Але каму менавіта яна дастанецца, стане вядома ў кастрычніку, калі Нобелеўскі камітэт афіцыйна назаве ў Осла уладальнікаў ці ўладальніка прэміі.
У 2015 годзе ў спіс прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію міру камітэт уключыў 276 грамадскіх дзеячаў і міжнародных арганізацый, 49 з якіх былі менавіта арганізацыямі. Так, уладальнікамі Нобелеўскай прэміі міру за 2015 год прызналі Квартэт нацыянальнага дыялогу ў Тунісе "за вырашальны ўнёсак у стварэнне плюралістычнай дэмакратыі ў Тунісе пасля "язмінавай" рэвалюцыі ў 2011 годзе".