Бізнесмены скралі ў ФК "Нёман" больш за 900 млн рублёў

Падпісацца
Заснавальнік і дырэктар гродзенскага ТАА злоўжывалі службовымі паўнамоцтвамі і завалодалі таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі на буйную суму.

МІНСК, 26 лют — Sputnik. Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да двух жыхароў Гродна, якія падазраюцца ў нанясенні футбольнаму клубу "Нёман" шкоды ў памеры 900 мільёнаў рублёў, паведаміў Sputnik афіцыйны прадстаўнік УСК Сяргей Шаршаневіч.

Справа ўзбуджана па ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Беларусі — махлярства ў асабліва буйным памеры, у здзяйсненні злачынства падазраюць заснавальніка і дырэктара аднаго з гродзенскіх ТАА, месцазнаходжанне якіх у цяперашні час не вядома.

"У перыяд з мая па жнівень 2014 года шляхам злоўжывання даверам службовых асоб футбольнага клуба яны завалодалі таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі на агульную суму каля 900 мільёнаў рублёў", — сказаў Шаршаневіч.

Паводле інфармацыі прадстаўніка УСК, цяпер следчыя вывучаюць канфіскаваную дакументацыю ТАА, а таксама дапытваюць сведак. Акрамя таго, сумесна з супрацоўнікамі міліцыі усталёўваецца месцазнаходжанне падазроных. Шаршаневіч удакладніў, што па месцы іх жыхарства кіраўнікоў таварыства праведзеныя ператрусы.

Стужка навiн
0