Канферэнцыя для юных даследчыкаў пройдзе ў шасці гарадах краіны

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкСтудэнты на лекцыі
Студэнты на лекцыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Конкурс для адораных школьнікаў пройдзе з 26 па 28 лютага адначасова ў шасці навучальных установах у розных гарадах Беларусі.

МІНСК, 27 лют — Sputnik. Юныя даследчыкі з усёй Беларусі прымуць удзел у конкурсе работ даследчага характару. У рамках гэтай канферэнцыі для адораных школьнікаў будуць працаваць секцыі па 18 прадметах.

"Дзеці змогуць прадставіць свае даследаванні не толькі па традыцыйных школьных дысцыплінах, такіх як літаратуразнаўства, мовазнаўства, матэматыка, фізіка, хімія, астраномія, але і па замежных мовах, сярод якіх і кітайская", — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Інтэлектуальныя спаборніцтвы па дакладных навуках (астраномія, біялогія, хімія, інфарматыка, матэматыка, фізіка) сёлета будуць юбілейнымі — яны пройдуць у 20 раз.

"Прадстаўнікі журы конкурсу, сярод якіх дактары і кандыдаты навук, члены НАН Беларусі адзначаюць, што ўзровень падрыхтоўкі работ юных даследчыкаў расце штогод", — падкрэслілі ў міністэрстве.

Пераможцаў конкурсу даследчых работ чакае ўдзел у міжнародных адукацыйных канферэнцыях, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі будуць прадстаўляць сваю краіну. Дарэчы, у актыве юных даследчыкаў з Беларусі ўжо нямала міжнародных узнагарод.

Стужка навiн
0