МІНСК, 28 лют — Sputnik. Расійская кінаактрыса Наталля Крачкоўская шпіталізавана ў аддзяленне рэанімацыі, яе стан лекары ацэньваюць як цяжкі, паведамілі ў даведачнай службе маскоўскай Першай гарадской лякарні.
Раней СМІ паведамілі, што акторка шпіталізавана з-за моцных боляў у сэрцы.
"Цяжкі стан, яна ў 15-м (аддзяленні) рэанімацыі", — паведамілі ў лякарні.
Крачкоўская нарадзілася 24 лістапада 1938 года ў Маскве. Больш чым за 40 гадоў кінакар'еры актрыса знялася ў 70 з лішнім фільмах, як правіла, іграла другарадныя, але прыкметныя, характэрныя ролі.