https://bel.sputnik.by/20160229/1020472884.html
У ЗША абвесцілі пераможцаў прэміі "Оскар"
У ЗША абвесцілі пераможцаў прэміі "Оскар"
Sputnik Беларусь
Сярод лаўрэатаў самай прэстыжнай кінапрэміі – як чаканы Леанарда Ды Капрыа, так і менш прадказальныя "Вар'яцкі Макс" і "У цэнтры ўвагі". 29.02.2016, Sputnik Беларусь
2016-02-29T09:50+0300
2016-02-29T09:50+0300
2016-02-29T09:50+0300
навіны
у свеце
увесь свет
зша
оскар (прэмія)
кіно
узнагароды і прэміі
оскар-2016: чаканні спраўдзіліся
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102047/22/1020472227_0:38:4998:3180_1920x0_80_0_0_05dc22f836fe746a5a649793efb1f620.jpg
МІНСК, 29 лют — Sputnik. Уладальнікі 88-й прэміі амерыканскай кінаакадэміі "Оскар" былі названы ў Лос-Анджэлесе, цырымонія ўзнагароджання прайшла ў кінатэатры "Долбі" ў Галівудзе, яе вядучым быў комік Крыс Рок.Галоўную ўзнагароду вечара — прыз у катэгорыі "Лепшы фільм" — атрымалі прадзюсары карціны "У цэнтры ўвагі", якая распавядае пра расследаванне справы святароў-педафілаў.Лепшым рэжысёрам другі год запар быў прызнаны Алехандро Гансалес Іньярыту — гэтым разам за фільм "Выжыўшы".Лепшай актрысай назвалі Бры Ларсан ("Пакой"), а за лепшую мужчынскую ролю быў узнагароджаны Леанарда Ды Капрыа ("Выжыўшы"). Кінаакадэмікі прызналі Алісію Вікандэр ("Дзяўчына з Даніі") лепшай актрысай другога плана, а лепшым акцёрам другога плана — Марка Рейналса ("Шпіёнскі мост").Лепшым фільмам на замежнай мове была прызнана венгерская стужка "Сын Саўла" пра вязняў канцлагера ў часы Другой сусветнай вайны. Летась у аналагічнай намінацыі таксама перамог фільм пра часы вайны — "Іда".Карціна аб брытанскай спявачцы Эмі Уайнхаўс "Эмі" названа лепшай дакументальнай стужкай. За арыгінальны сцэнар былі ўзнагароджаны аўтары "У цэнтры ўвагі", а за адаптаваны — сцэнарысты "Гульні на паніжэнне".Лепшым аператарам трэці год запар стаў Эмануэль Любецкі, які зняў "Выжыўшы".Прэмію як лепшы кампазітар атрымаў Эніа Марыконэ ("Агідная васьмёрка"). З ім у намінацыі змагаўся адзін з самых знакамітых аўтараў музыкі да фільмаў Джон Уільямс ("Зорныя вайны: абуджэнне").Лепшым кароткаметражным анімацыйным фільмам стала "Мядзведжая гісторыя" чылійскага рэжысёра Габрыеля Асорыя Варгаса. Таксама ў гэтай намінацыі быў прадстаўлены расійскі фільм "Мы не можам жыць без космасу" Канстанціна Бранзіту. Лепшы поўнаметражны анімацыйны фільм — "Галаваломка"."Оскар" за касцюмы, грым, працу мастака, гукааператара, гукамантажора і мантаж атрымаў фантастычны фільм "Вар'яцкі Макс. Дарога лютасці". Карціну "З машыны" ўзнагародзілі за спецэфекты.Лепшай песняй была прызнаная кампазіцыя з чарговага фільма пра Джэймса Бонда "Спектр", якую выканаў Сэм Сміт.Прэмія амерыканскай кінаакадэміі ўручаецца з 1929 года.
увесь свет
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102047/22/1020472227_0:38:4998:3180_1920x0_80_0_0_05dc22f836fe746a5a649793efb1f620.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у свеце, увесь свет, зша, оскар (прэмія), кіно, узнагароды і прэміі, оскар-2016: чаканні спраўдзіліся
навіны , у свеце, увесь свет, зша, оскар (прэмія), кіно, узнагароды і прэміі, оскар-2016: чаканні спраўдзіліся
У ЗША абвесцілі пераможцаў прэміі "Оскар"
Сярод лаўрэатаў самай прэстыжнай кінапрэміі – як чаканы Леанарда Ды Капрыа, так і менш прадказальныя "Вар'яцкі Макс" і "У цэнтры ўвагі".
МІНСК, 29 лют — Sputnik. Уладальнікі 88-й прэміі амерыканскай кінаакадэміі "Оскар" былі названы ў Лос-Анджэлесе, цырымонія ўзнагароджання прайшла ў кінатэатры "Долбі" ў Галівудзе, яе вядучым быў комік Крыс Рок.
Галоўную ўзнагароду вечара — прыз у катэгорыі "Лепшы фільм" — атрымалі прадзюсары карціны "У цэнтры ўвагі", якая распавядае пра расследаванне справы святароў-педафілаў.
Лепшым рэжысёрам другі год запар быў прызнаны Алехандро Гансалес Іньярыту — гэтым разам за фільм "Выжыўшы".
Лепшай актрысай назвалі Бры Ларсан ("Пакой"), а за лепшую мужчынскую ролю быў узнагароджаны Леанарда Ды Капрыа ("Выжыўшы"). Кінаакадэмікі прызналі Алісію Вікандэр ("Дзяўчына з Даніі") лепшай актрысай другога плана, а лепшым акцёрам другога плана — Марка Рейналса ("Шпіёнскі мост").
Лепшым фільмам на замежнай мове была прызнана венгерская стужка "Сын Саўла" пра вязняў канцлагера ў часы Другой сусветнай вайны. Летась у аналагічнай намінацыі таксама перамог фільм пра часы вайны — "Іда".
Карціна аб брытанскай спявачцы Эмі Уайнхаўс "Эмі" названа лепшай дакументальнай стужкай. За арыгінальны сцэнар былі ўзнагароджаны аўтары "У цэнтры ўвагі", а за адаптаваны — сцэнарысты "Гульні на паніжэнне".
Лепшым аператарам трэці год запар стаў Эмануэль Любецкі, які зняў "Выжыўшы".
Прэмію як лепшы кампазітар атрымаў Эніа Марыконэ ("Агідная васьмёрка"). З ім у намінацыі змагаўся адзін з самых знакамітых аўтараў музыкі да фільмаў Джон Уільямс ("Зорныя вайны: абуджэнне").
Лепшым кароткаметражным анімацыйным фільмам стала "Мядзведжая гісторыя" чылійскага рэжысёра Габрыеля Асорыя Варгаса. Таксама ў гэтай намінацыі быў прадстаўлены расійскі фільм "Мы не можам жыць без космасу" Канстанціна Бранзіту. Лепшы поўнаметражны анімацыйны фільм — "Галаваломка".
"Оскар" за касцюмы, грым, працу мастака, гукааператара, гукамантажора і мантаж атрымаў фантастычны фільм "Вар'яцкі Макс. Дарога лютасці". Карціну "З машыны" ўзнагародзілі за спецэфекты.
Лепшай песняй была прызнаная кампазіцыя з чарговага фільма пра Джэймса Бонда "Спектр", якую выканаў Сэм Сміт.
Прэмія амерыканскай кінаакадэміі ўручаецца з 1929 года.