J:морс зайграе "Песні для Джульеты"

© Sputnik / Марына СерабраковаКанцэрт J:МОРС для 100 прыхільнікаў
Канцэрт J:МОРС для 100 прыхільнікаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
19 красавіка ў ДК Прафсаюзаў гурт J:морс прадставіць новую акустычнкую праграму "Песні для Джульеты".
МІНСК, 29 лют — Sputnik. У межах новай акустычнай праграмы прагучаць лепшыя песні з новага альбому "Воздух" і гіты з мінулага.
Прэзентацыя першага за пяць гадоў новага альбома "J:морс" з аншлагам прайшла ў Мінску напярэдадні Дня закаханых — гучны і драйвовы канцэрт са шчыльным электрычным гучаннем, які напоўніў энергіяй паўтары тысячы гледачоў. Але ўжо падступае вясна — час для больш атмасферных і задумлівых гукаў і інтанацый.
"Досыць рэдка, раз на 2-3 гады, мы робім вялікі вясновы акустычны канцэрт. Кожны раз гэта адмыслова падабраная і адрэпетаваная праграма, якая паказвае больш меладычны і гарманічны бок J: морс. І разам з тым больш непрадказальны — мы можам лёгка сысці ў джаз ці зайграць фанк", — адзначае лідэр гурта Уладзімір Пугач.
Праслухаць і спампаваць новы альбом "Воздух" можна на афіцыйным сайце гурта.
Новая праграма J: морс "Песні для Джульетты. Акустыка" будзе прадстаўлена ў ДК Прафсаюзаў 19 красавіка; пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў складае ад 350 да 550 тыс. рублёў.
Стужка навiн
0