Мінск, 1 сак — Sputnik. Унікальны лёгкаатлетычны забег адбудзецца 8 сакавіка ў Мінску — да ўдзелу ў ім запрошаны толькі жанчыны, мужчыны будуць выступаць у якасці валанцёраў, распавялі Sputnik арганізатары прабегу Beauty Run.
Дамам прапануюць прабегчы 5,3 кіламетра ад "Мінск-Арэны" па праспекце Пераможцаў, мінаючы будынак Нацыянальнага алімпійскага камітэта, універсітэта фізічнай культуры і, абмінуўшы квартал, фінішаваць зноў ля "Мінск-Арэны".
Старт прызначаны на 12.00 Для таго каб прыняць удзел у прабегу, трэба зарэгістравацца на сайце арганізатара, ужо сваё жаданне прабегчы ў святочны дзень па горадзе выказалі каля шасцісот прадстаўніц прыгожага полу. Усяго, як мяркуецца, удзельніц будзе тысяча.
"Стартавы ліст нездарма абмежаваны адной тысячай удзельніц. Хацелася б забяспечыць усім добрыя ўмовы да, падчас і пасля спаборніцтваў, тым больш што на фінішы іх усіх чакаюць віншаванні арганізатараў", — растлумачыў галоўны суддзя прабегу Аляксандр Гоцкі.
Акрамя абавязковых падарункаў для пераможцаў забегу прадугледжаны каштоўныя прызы.