МІНСК, 1 сак — Sputnik. Міністэрства гандлю Беларусі нагадала прадпрыемствам гандлю аб тым, што прадаваць пакупнікам нарэзаныя хлебабулачныя вырабы можна, але вырабляць нарэзку павінны прадаўцы.
Раней грамадзяне часта абураліся, што крамы адмаўляюцца нарэзаць на дзве ці чатыры роўныя часткі хлебабулачныя вырабы.
"З прычыны частых зваротаў пакупнікоў па пытаннях продажу асобных тавараў звяртаем увагу суб'ектаў гандлю, што хлеб і хлебабулачныя вырабы масай 0,4 кілаграма і больш могуць кроіць на дзве ці чатыры роўныя часткі і прадавацца без ўзважвання. Забараняецца нарэзка хлеба пакупнікамі і падсобнымі работнікамі", — гаворыцца ў паведамленні Мінгандлю.
Там таксама адзначаецца, што гэтае рашэнне замацавана ў пункце 66 Правілаў продажу асобных відаў тавараў, якія былі зацверджаны ўрадам у ліпені 2014 года.
У Мінгандлю падкрэслілі, што гэтая норма таксама распаўсюджваецца на хлеб і хлебабулачныя вырабы ўласнай вытворчасці.