МІНСК, 2 сак — Sputnik. Цыклон "Зісі", які накрыў Беларусь у першы вясновы дзень, не паўплываў на працу энергасістэмы краіны, паведамілі Sputnik ў аўторак у ДВА "Белэнерга".
Раней сіноптыкі папярэдзілі аб цыклоне "Зісі", які ідзе на Беларусь, быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
"Цыклон "Зісі" не паўплываў на ўстойлівасць працы энергасістэмы. Электрычныя сеткі працуюць надзейна, парушэнняў электразабеспячэння населеных пунктаў не зафіксавана", — гаворыцца ў паведамленні "Белэнерга" на афіцыйнай старонцы ў Facebook.
Там таксама падкрэсліваецца, што спецыялісты арганізацыі вядуць пастаянны маніторынг сітуацыі ў размеркавальных электрычных сетках Беларусі.
У сваю чаргу, экстранныя службы краіны таксама не паведамляюць пра узрослую колькасць надзвычайных здарэнняў у сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. У ДАІ папярэдзілі кіроўцаў і пешаходаў аб захаванні правіл ПДР.