Вываз смецця падаражэў у Мінску

Падпісацца
Цяпер юрыдычныя асобы, якiя абслугоўваюць жылы фонд, будуць плаціць амаль 54 тысячы рублёў за вываз кубаметра цвёрдых адходаў.

МІНСК, 2 сак — Sputnik. Мінгарвыканкам усталяваў для сталіцы новыя тарыфы на паслугі па абыходжанні з цвёрдымі і вадкімі камунальнымі адходамі — адпаведнае рашэнне было апублікавана ў сераду на Нацыянальным-прававым інтэрнэт-партале.

У папярэдні раз тарыфы на вываз бытавых адходаў у Мінску даражэлі ў лістападзе 2015 года. Зараз для юрыдычных асоб, якія абслугоўваюць жыллёвы фонд, гранічны максімальны тарыф складзе 53.944 рублёў за кубаметр (раней — 38.948 рублёў), для іншых юрыдычных асоб, а таксама фізічных асоб (у тым ліку ІП), якія эксплуатуюць нежылыя памяшканні, — 57 090 рублёў за куб.

Тарыф на паслугі па абыходжанні з вадкімі камунальнымі адходамі для юрыдычных асоб, якія абслугоўваюць жыллёвы фонд, іншых юрыдычных асоб, фізічных асоб (у тым ліку ІП), якія эксплуатуюць нежылыя памяшканні, усталяваны верб памеры 73720 рублёў за кубаметр (раней — 61.430 рублёў).

Аплата ўсіх камунальных паслуг, акрамя ацяплення, у пачатку 2016 года ў Беларусі была набліжана да 100% ўзроўню кампенсацыі выдаткаў. Са студзеня беларусы пачалі аплачваць паслугі ліфта, іншыя ЖКП таксама падаражэлі — у сярэднім на 40-70%. Тарыфы на паслугі будуць падвышацца ў тры этапы. Чакаецца, што поўнасцю кампенсаваць затраты на паслугі ЖКГ беларусы будуць да канца 2018 года. Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў сітуацыю з тарыфамі ЖКГ і распарадзіўся публічна пакараць "дзясятак-другі" чалавек. ДФР КДК распачаў 17 крымінальных спраў за неабгрунтаваныя налічэння ў "жыроўках".

Стужка навiн
0