Больш за 22 тысяч дзяцей нарадзіліся ў мінулым годзе ў Мінску

© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў медыябанкМаладая мама з дзіцем
Маладая мама з дзіцем - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Штогод колькасць шматдзетных сем'яў у сталіцы павялічваецца больш чым на тысячу: сёння іх больш за 11 тысяч.

МІНСК, 2 сак — Sputnik. Больш за 22 тысяч дзяцей нарадзіліся ў мінулым годзе ў Мінску, заявіла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ірына Дудка.

Спецыялісты гарвыканкама канстатуюць станоўчую дынаміку, якая назіраецца апошнім часам ва ўзроўні нараджальнасці ў сталіцы.

"У мінулым годзе ў нас з'явілася больш за 22 тысяч дзетак, гэта больш, чым было ў папярэдніх гадах", — сказала Дудка на прэс-канферэнцыі ў сераду.

На сёння ў Мінску налічваецца ўжо больш за 11 тысяч шматдзетных сем'яў, прычым іх колькасць павялічваецца кожны год на тысячу.

Яна таксама паведаміла, што сярод мінскіх шматдзетных мам — вядомая спявачка Ларыса Грыбалёва (у лютым бягучага выканаўца нарадзіла трэцяе дзіця — Sputnik). У камітэце канстатуюць, што каля 80% шматдзетных маці Мінска працягваюць працаваць.

Стужка навiн
0