Удзельнікі, місіі, якая цягнулася цэлы год, — Міхаіл Карніенка (Раскосмас), Скот Кэлі (NASA) і Сяргей Волкаў, які адпрацаваў на арбіце паўгоды, — вярнуліся на Зямлю ў сераду, 2 сакавіка.
"Самаадчуванне экіпажа нармальнае. Вярнуўшыся на Зямлю касмічных падарожнікаў агледзяць медыкі, пасля чаго Карніенка і Волкава самалётам даставяць у Зорны гарадок, а Скот Кэлі паляціць у ЗША", — паведаміў прадстаўнік Цэнтра кіравання палётамі (ЦКП).
Экіпаж, які вярнуўся з МКС, выканаў на арбіце больш за 50 навуковых эксперыментаў. Многія з іх мелі важнае прыкладное значэнне для навукі, медыцыны і чалавецтва ў цэлым.
На борце МКС засталіся працаваць у чаканні прыбыцця змены з Зямлі Цімаці Копра (ЗША, НАСА), Цімаці Пік (Вялікабрытанія, ЕКА) і Юры Маленчэнка (Расія, Раскосмас). Наступная экспедыцыя на МКС стартуе 19 сакавіка. У яе складзе на арбіту адправяцца расійскія касманаўты Аляксей Аўчынін і Алег Скрыпачка, а таксама амерыканскі астранаўт Джэфры Уільямс, якому трэба будзе стаць камандзірам 47 экіпажа.