Аўстралію на "Еўрабачанні" прадставіць ураджэнка Паўднёвай Карэі

© Photo : Страница Dami Im в FacebookВыканаўца Dami Im
Выканаўца Dami Im - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадстаўнікі тэлеканала ўпэўнены, што на выканаўцу неабходна звярнуць увагу з-за яе асаблівага стылю і голасу, на думку букмекераў, спявачка можа заняць пятае месца ў фінале конкурсу.

МІНСК, 4 сак — Sputnik. Аўстралійскі тэлеканал SBS абраў спявачку Dami Im прадстаўніцай краіны на конкурсе песні "Еўрабачанне-2016", паведамілі Sputnik ў прэс-службе Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Аўстралія па адмысловай дамоўленасці з Еўрапейскім вяшчальным саюзам ўдзельнічала ў "Еўрабачанні-2015", дзе яе прадстаўнік Гай Себасцьян увайшоў у топ-5. Пазней арганізатары конкурсу вырашылі, што краіна можа паспрабаваць сябе і ў 2016-м годзе.

"Аўстралійскі вяшчальнік SBS абвясціў аб выбары Dami Im прадстаўніком краіны на "Еўрабачанні-2016" у Швецыі", — паведамілі ў ЕВС.

Арганізатары таксама адзначылі, што спявачка вартая таго, каб на яе звярнулі асаблівую ўвагу — за яе стыль і голас. Dami Im родам з Паўднёвай Карэі, але пражывае і працуе ў Аўстраліі, дзе стала досыць папулярнай: у яе афіцыйнай старонкі Facebook больш за 180 тысяч падпісчыкаў, а ў Instagram — больш за 141 тысячы.

Букмекеры прадказваюць аўстралійскай удзельніцы на "Еўрабачанні" пяты радок у выніковым рэйтынгу. Першае месца, на думку букмекерскіх кантор, атрымае Польшча, другое — расійскі спявак Сяргей Лазараў. Беларускі прадстаўнік Ivan (Аляксандр Іваноў) займае апошнія месцы рэйтынгаў.

"Еўрабачанне-2016" пройдзе 10-14 мая ў Стакгольме.

Стужка навiн
0