МІНСК, 5 сак — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жанчын з Міжнародным жаночым днём, адзначыўшы іх уклад у развіццё дзяржавы, паведамілі Sputnik у беларускага лідэра.
"У гэты цудоўны вясновы дзень мы гаворым цёплыя словы павагі, удзячнасці і любові мамам, бабулям, жонкам, дочкам, дарагім для нас жанчынам. Дзякуй, што ідзеце па жыцці побач з намі, падтрымліваеце добрым словам, дапамагаеце мудрым саветам і натхняе на новыя здзяйсненні і перамогі", — гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка падкрэсліў, што "спакон веку жанчына шануецца як захавальніца хатняга ачага". Паводле яго слоў, сучасныя жанчыны паспяхова сумяшчаюць клопат пра сям'ю і кар'еру.
"Прыміце шчырую падзяку за працу на ніве аховы здароўя, адукацыі і дзяржаўнага кіравання, за прадуктыўную працу на вытворчасці і дасягненні ў галіне культуры і навукі", — адзначыў прэзідэнт.
"Мы высока цэнім ваш актыўны ўдзел у справах краіны, бясцэнны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення, захаванне традыцый і маральных каштоўнасцяў. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра", — сказаў Лукашэнка.