МІНСК, 5 сак — Sputnik. Беларускі рубель умацаваўся да даляра і еўра, а таксама да кошыку валют па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы ў суботу.
Нацыянальны банк Беларусі ўсталяваў наступныя курсы валют на выходныя па выніках таргоў на БВФБ:
- даляр ЗША — 20 913 рублі;
- еўра — 23 011 рублёў;
- расійскі рубель — 290,95 рублі
Больш значна ў суботу патаннеў даляр — адразу на 322 рублі (-1,52%). Амерыканская валюта апусцілася ніжэй псіхалагічнай адзнакі ў 21 тысячу рублёў. Еўра патаннеў на 298 рублёў (-0,85%) і ўшчыльную наблізіўся да таго, каб "прабіць" адзнаку ў 23 тысячы. Расійскі рубель падаражэў на 0,9 рубля (+ 0,31%). Усяго ж да кошыка ў суботу беларуская валюта ўмацавалася на 0,59%.
Беларускі рубель умацаваўся на фоне росту коштаў на нафту — да вечара пятніцы барэль маркі Brent падаражэў больш чым на 5%. Расійскі рубель таксама працягваў даражэць: упершыню з пачатку года даляр ЗША ў Расіі стаў танней 72 рублёў, а еўра — на 80.