МІНСК, 6 сак — Sputnik. Драма Тодда Хэйнса "Кэрал" выходзіць у беларускі пракат 5 сакавіка, паведамілі Sputnik ва УП "Кінавідэапракат".
"Кэрал" — адзін з самых гучных фільмаў мінулага года. Стужка была прадстаўлена на Канскім кінафестывалі і прэтэндавала там на галоўную ўзнагароду. Пазней карціна атрымала шэсць намінацый на "Оскар", у тым ліку — і за лепшую жаночую ролю (Кейт Бланшэт), аднак не атрымала ніводнай узнагароды ад кінаакадэмікаў.
Фільм распавядае пра дзіўныя стасункі паміж маладой прадаўшчыцы Тэрэзы і замужняй дамы Кэрал. Прагляд стужкі не рэкамендаваны непаўналетнім.
У Мінску можна будзе паглядзець фільм толькі ў кінатэатрах "Ракета", "Салют" і "Беларусь" і ў прыватных кінатэатрах. У пракаце "Кэрал" будзе аж да 16 сакавіка. Рэжысёр фільма — Тод Хэйнс — вядомы сваімі фільмамі "Мілдрэд Пірс" і "Удалечыні ад рая", а таксама выкарыстаннем эстэтыкі амерыканскай сярэдзіны мінулага стагоддзя.