МІНСК, 7 сак — Sputnik. Жанчыны ў СНД нашмат часцей займаюцца кваліфікаванай працай, чым у Еўрасаюзе, такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў справаздачы The Global Gender Gap Report 2015.
У краінах СНД жанчын у 1,82 разы больш, чым мужчын, занятых працай, якая патрабуе спецыяльнай прафесійнай або вышэйшай адукацыі — у ЕС гэты паказчык значна ніжэйшы і складае ўсяго 1,16.
У краінах СНД самы высокі ўзровень уцягнутых у кваліфікаваную працу жанчын адносна да мужчын у Беларусі — 2,66, у лідэрах таксама Малдова і Арменія — 1,84 і 1,79 адпаведна. Расія і Украіна маюць амаль аднолькавыя паказчыкі — 1,77 і 1,74, а самыя нізкія ў Кыргызстана, Казахстана і Азербайджана — 1,67, 1,64 і 1,47 адпаведна.
У краінах ЕС у топ-3 ўвайшлі Літва, Латвія і Эстонія — 1,97; 1,8 і 1,64 адпаведна, абышоўшы такія развітыя еўрапейскія краіны як Германія (1,05), Францыя (0,98) і Вялікабрытанія (0,97). Мальта (0,77), Італія (0,84) і Люксембург (0,89) занялі апошнія месцы ў спісе, тым самым паказаўшы самы нізкі ўзровень па ўцягнутасці жанчын у кваліфікаваную працу.