Інфаграфіка

Як беларусы спраўлялі Масленіцу

Падпісацца
Традыцыі святкавання беларускай Масленіцы трохі адрозніваюцца ад звычаяў суседніх народаў. У інфаграфіцы Sputnik – абрады беларускага масленічнага тыдню.

Инфографика на русскоязычной версии сайта >>

Масленіца – агульнаславянскае і нават агульнаеўрапейскае народнае свята провадаў зімы і сустрэчы вясны. Нават пасля прыняцця хрысціянства, адаптаваўшага народныя традыцыі, у абрадах святкавання Масленіцы захаваліся адгалоскі паганскага мінулага.

Царква ўключыла Масленіцу ў лік сваіх святаў, назваўшы яе сырнай сядміцай, паколькі яна прыпадае на тыдзень, папярэдні Вялікаму пасту. У гэты час вернікам рэкамендуюць адмовіцца ад мясной ежы, але дапускаецца ўжыванне малочных прадуктаў, у тым ліку масла і яек.

Масленічны тыдзень падзяляецца на два перыяды – вузкі і шырокі. У вузкую Масленіцу (першыя тры дні) можна займацца гаспадарчымі працамі. У шырокую (з чацвярга па нядзелю) на змену працы прыходзяць адпачынак, весялосць і стасункі са сваякамі.

Традыцыі святкавання беларускай Масленіцы трохі адрозніваюцца ад звычаяў суседніх народаў. Так, у адрозненні ад рускай Масленіцы, большы акцэнт надавалі не провадам зімы, а сустрэчы вясны. Адрозніваўся і самы значны сімвал свята – бліны, якія доўгі час пяклі не з пшанічнай мукі, а з аўсянай.

Звычаі беларускай Масленіцы – у інфаграфіцы Sputnik.

Стужка навiн
0