МІНСК, 9 сак — Sputnik. Грашовыя страты расійскай тэнісісткі Марыі Шарапавай з-за парываў кантрактаў са спонсарамі могуць скласці крыху больш за 140 мільёнаў даляраў, паведаміў брытанскі таблоід The Sun.
У панядзелак стала вядома, што ў допінг-спробе Шарапавай выяўленыя рэшткі мельдонія, забароненага з 1 студзеня 2016 года. У сувязі з гэтым амерыканскі вытворца спартыўнага адзення Nike і нямецкі аўтаканцэрн Porsche абвясцілі аб прыпыненні кантрактаў з тэнісісткай, а швейцарскі вытворца гадзіннікаў TAG Heuer — аб скасаванні кантракту з пяціразовай ўладальніцай кубкаў Вялікага Шлема і экс-першай ракеткай свету.
Паведамляецца, што страты Шарапавай толькі ад аднаго кантракту з Nike, з якім яна супрацоўнічала шмат гадоў, складуць больш за 70 мільёнаў даляраў.
"Калі Марыя сапраўды атрымае чатырохгадовую дыскваліфікацыю, то яе магчымыя страты як тэнісісткі топ-узроўню складуць 100 мільёнаў фунтаў", — цытуе газета словы эксперта па спартыўным маркетынгу Найджэл Кары.
Міжнародная асацыяцыя тэніса часова адхіліла Шарапаву з 12 сакавіка, слуханні па яе справе пачнуцца ў Лондане 23 сакавіка. У выпадку прызнання таго, што спартсменка прымала прэпарат наўмысна, ёй пагражае чатырохгадовая дыскваліфікацыя, калі яна дакажа, што прымала мельдоній у лекавых мэтах, то тэрмін пакарання паменшыцца ўдвая.