Аўтараў цікавых школьных падручнікаў чакаюць у міністэрстве адукацыі

© Sputnik / Виктор ТолочкоУрок матыматыцы ў мінскай гімназіі
Урок матыматыцы ў мінскай гімназіі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міністэрства адукацыі абвясціла пра чарговы этап конкурсу на стварэнне школьных падручнікаў.

МІНСК, 10 сак — Sputnik. Да ўдзелу ў цяперашнім этапе конкурсу прымаецца распрацаваная канцэпцыя навучальнага дапаможніка і найбольш значны яго падзел.

"У цяперашнім этапе конкурсу будуць разглядацца навучальныя дапаможнікі па беларускай і рускай літаратурах, мовам (у тым ліку і замежным), падручнікі па дакладных навуках, геаграфіі, гісторыі, мастацтву", — паведамілі ў прэс-службе міністэрства адукацыі.

Конкурс па стварэнні новых падручнікаў быў абвешчаны Нацыянальным інстытутам адукацыі яшчэ ў верасні, цяпер праходзіць чарговы, чацвёрты яго этап.

Працу над новымі дапаможнікамі паскорыў той факт, што нядаўна прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў змест і афармленне школьных падручнікаў. міністэрства адукацыі ў адказ на крытыку паведаміла, што ў бліжэйшыя пяць гадоў плануецца выдаць каля 300 навучальных дапаможнікаў, прычым 185 з іх будуць цалкам новымі выданнямі, да працы абяцалі прыцягнуць лепшыя ў краіне аўтарскія калектывы.

У міністэрстве нагадалі, што прыняць удзел у конкурсе могуць як аўтарскія калектывы ўстаноў адукацыі, навуковых арганізацый Беларусі, так і асобныя аўтары.

Пасля стварэння падручнікаў на друкаванай аснове плануецца падрыхтаваць электронныя навучальныя дапаможнікі.

У рамках конкурсу ўжо распрацавана мадэль падручніка-навігатара — электронная кніга з інтэграванымі інтэрактыўнымі элементамі, а таксама электронныя адукацыйныя рэсурсы, якія ўключаюць больш за 200 навучальных курсаў.

"Адзначым, што яны падрыхтаваны ў адпаведнасці са зместам вучэбных праграм па вучэбных прадметах і узроставымі пазнавальнымі магчымасцямі вучняў", — растлумачылі ў міністэрстве адукацыі.

Стужка навiн
0