МІНСК, 10 сак — Sputnik. Касавыя зборы мультфільма "Звераполіс" у Беларусі — рэкордныя для анімацыйных стужак, паведаміў Sputnik у чацвер прадстаўнік кампаніі-дыстрыбутара "Нью Арт Сінема Прадакшн" Павел Лало.
"Звераполіс" — новая праца студыі Disney, якая расказвае пра жыццё жывёл у сваім уласным горадзе. Сусветная прэса высока ацаніла стужку і дала ёй пераважна станоўчыя ацэнкі, як і гледачы, якія прагаласавалі "рублём", — распавёў Лало.
"Па стане на чацвер у Беларусі "Звераполіс" сабраў больш за сем мільярдаў рублёў, гэта рэкорд для арыгінальнай анімацыі", — дадаў дыстрыб'ютар.
Паводле яго слоў, многія папулярныя мультфільмы, сярод якіх і оскараносная "Галаваломка" за ўвесь свой пракат збіралі значна менш. У пераліку на даляры па курсе чацвярга ў рэспубліцы "Звераполіс" сабраў больш за 300 тысяч даляраў.
Таксама сярод папулярных фільмаў за мінулы тыдзень — фэнтэзі "Багі Егіпта" і камедыя "Восем лепшых спатканняў", аднак яны сабралі значна менш гледачоў.
Самым касавым у гісторыі Беларусі фільмам з'яўляецца восьмы эпізод "Зорных войнаў" — зборы ад паказаў гэтай стужкі ў рэспубліцы наблізіліся да мільёна даляраў.