МІНСК, 10 сак — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць справядлівым, калі павышэнне пенсіённы ўзросту закране ўсіх, аднак заклікае ўлічваць асаблівасці жыцця грамадзян.
Пытанне павышэння пенсіённаг ўзросту сёння з'яўляецца адным з самых набалелых у сацыяльным жыцці краіны. Гэта адно з патрабаванняў, вылучаных МВФ у перамовах з Беларуссю аб пачатку новай праграмы і выдзяленні крэдыту.
"Але трэба ўлічваць усё: розніцу працягласці жыцця мужчын і жанчын, спецыфіку гарадоў і вёскі, умовы працы ў некаторых сферах і іншыя фактары", — заявіў Лукашэнка ў чацвер на нарадзе па пытаннях развіцця пенсіённай сістэмы.
Пры гэтым прэзідэнт адзначыў, што ў пытанні пенсіённага ўзросту знаходзіцца паміж двума меркаваннямі: прапановамі ўрада па павышэнні пенсіённага ўзросту, заснаванымі на эканамічных рэаліях, і меркаваннем народа.
Раней Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што пойдзе на павышэнне пенсіённага ўзросту толькі з адабрэння беларускіх грамадзян.