Браканьер заплаціць 128 мільёнаў штрафу за ўлоў шчупакоў

Падпісацца
Штраф мужчыне палічылі ў трохразовым памеры, паколькі зараз у Беларусі дзейнічае сезонная забарона на вылаў шчупакоў.

МІНСК, 10 сак — Sputnik. Жыхар Слуцка, рыбачыў сеткамі на адным з азёраў Мінскай вобласці і быў аштрафаваны на 128,5 мільёна рублёў за 68 асобін шчупака, паведамілі Sputnik ў чацвер у Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Мужчыну на Чырвонаслабодскім вадасховішчы затрымалі дзяржінспектары Нясвіжскай міжрэгіянальнай інспекцыі.

"У перыяд нереставай забароны на лоўлю шчупака парушальнік здабыў 68 асобін гэтага віду агульнай вагой амаль 50 кілаграмаў", — сказалі ў інспекцыі.

Там таксама паведамілі, што за кожнага шчупака мужчыне давядзецца выплаціць па 9 базавых велічынь (1,89 мільёна рублёў), паколькі ў час забароны на вылаў гэтага віду рыб разлік нанесенай шкоды разлічваецца ў трохразовым памеры. Такім чынам, увесь ўлоў абыйдзецца жыхару Слуцка ў 612 базавых велічынь — 128,5 мільёна рублёў.

Забарона на вылаў шчупака была ўведзена ў Беларусі з 1 сакавіка і будзе дзейнічаць да 15 красавіка, для Віцебскай вобласці тэрміны забароны — з 9 сакавіка па 25 красавіка.

Стужка навiн
0